Кацюш, ну як ёсць, прабач.

Выстаўленыя задніцы ў твар суседу ў рэлігійным экстазе, дый у масавым парадку, пазітыўных эмоцый ў мяне не выклікаюць.)
просто символику соблюдают местами да и все
Навошта? Калі насамрэч у гэтым нейкі там сакральны сэнс, то тады чаму тут можна тут нельга? А калі няма, да чаго гэты тэатр? Дапускаю, што ім самім так зручней.) Ну там стрыгчыся неабавязкова, вочкі фарбаваць, вусны. Дык тады і рыторыку пра сакральны сэнс трэ спыняць.) А то вось на пашпарт фатаграфавацца рэлігія не дазваляе. А ў рэстаране час бавіць без паранджы - запраста.)
ты предвзята донельзя. ИМХО.
Чаму? У мяне гэта на ўсе бакі жыцця распаўсюджваецца. )
Калі на штосьці мне нават глядзець непрыемна, адкуль разуменню і прыманню ўзяцца? Дый каму яно патрэбнае? Мусульманам? Сумняваюся. Мне - тым больш. Нашыя шляхы збольшага не перасякаюцца. Таму ніякіх прэтэнзій.
Мне не перашкаджае, але і ўнікаць у гэта жадання няма.
это красиво, потому что наполнено смыслом
А вось у мяне ў сваю чаргу пытанне. Ты як вызначаеш, тут сэнс ёсць, а тут няма?
Гэтыя паклоны ад зямных у праваслаўных неяк моцна адрозніваюцца?
Я па-ранейшаму лічу, што ўся вера, усё разуменне, усе імкненні, усё самаразвіццё ў чалавека ўнутры. Гэтая бачная частка, дый яшчэ ў такім непрыглядным выглядзе, на мой розум, залішняя.
У царкве, як арганізацыі, бачу сэнс толькі ў тым, што чалавек мае патрэбу падзяліцца, пакамунікаваць, разам адчуць штосьці (бо тады свае ўласныя эмоцыі і перажыванні як бы ўзмацняюцца) і г.д. Карацей, маюць патрэбу не толкі ў самоце, але і ў грамадстве навокал. Вось тады і хочацца прыйсці у храм, пабачыць, дакрануцца, паслухаць.
А гістэрыкі гэтыя, цалаванні рук/ног, паклоны...
Але хочацца людзям - дзеля Бога.
Я на вуліцах сваё фе не выказваю нікому. І мне тлумачыць прыгажосць відавочнай для мяне агіднасці, напэўна, не варта. )
Гэта тут мы чыста размаўляем, паміж сабою, дзелімся адчуваннямі.)
Па мажлівасці не абражаючы адно аднаго.)
Прынамсі я крыўдзіць кагосьці мэты не маю.)