Неа, не в старости дело. имхо.
І ў ёй таксама. Гэта факт.
Але я пра іншае хацела.
Вось чытанула я гэтую цытату з поста з суседняй тэмы. Якая так народ уразіла. што ажно па 2 разы з разрывам літаральна ў 2 посты цытуе.
І так усе звяртаюць увагу на меры перасцярогі, а астатняе па-за ўвагай дэлікатна пакідаюць.
Але рэч якраз у тым і ёсць. Што розніца, яна ва ўсім.
Пачынаючы насамрэч ад традыцый - НГ у нас дамашнім святам па змоўчанні лічыцца, прынамсі лічыўся, бо быў савецкім адпаведнікам/замяняльнікам Нараджэнню Хрыстоваму, і заканчваючы недаверам да ўсяго, што б у нас не рабілася.
То бок там планаваўся і рыхтаваўся канцэрт, і народ пра гэта ведаў. Адпаведна чакаў і чакаў годнага чагосьці.
У нас, нават калі б рыхтавалася, то філіал Дажынак. І аб'ектыўна - па ўзроўні (я тута на праграму ад "прадзюсарскага" ООО "Белая русь" і Ханка з Саладухай з дзецьмі схадзіла - уражанняў атрымала
)))) ) і па настроі і стаўленні людзей.
Не ведаю за іншых. За сябе скажу. Я ў прынцыпе не давяраю ні гэтым святам ні іх арганізацыі, ні імёнам, якія там выступаюць, ні ўзроўню, ні пасылу, НІЧОМУ.
Такім чынам, а) наш НГ і "іхны" - розны ўжо на старце
б) у нас няма ні канцэртаў, як такіх, ні праграм, ні арганізацыі
в) уцямныя людзі (ну....ці наадварот, няўцямныя
)) ) ўжо і не чакаюць нічога.
Таму і ўспрыманне мер бяспекі такое рознае. І гэта нармальна. І глупа гэта адмаўляць і некарэктна, імхо, параўноўваць польскія ці чые там святы і нашы.
===
Я , прыкладам, канчаткова зараклася едзіць на НГ да бацькоў. Сутрэчы НГ у 23.00, слуханне Лукі і пераключэнне АДРАЗУ ж пасля гэтага на расейкія каналы з Баскавым і іншымі "зоркамі" я ўжо не магу вытрымліваць. Фізічна.
А вы тут усё пра польскі ўплыў нейкі.
Нават каб ён і быў, тым больш заўважны і моцны - толькі плюс. Хоць бы крыхц крэн паменшыў. Не змяніў! - паменшыў.