Вітаю! У мяне 3 дзетак : 4,2 г, 2,4 і 9 месяцаў. І я пяты год кармлю грудзямі, прычым другі раз наважваюся на тандэм. Але цяпер мне стала псіхалагічна цяжка карміць сярэднюю. Я даю ёй грудзі толькі на сон, дзённы і ночны, і ўначы. І вось начныя кармленьні мяне вельмі раздражняюць, дзіцё можа прачынацца ад 4 да 7 разоў за нач і пачынае крычаць "Мама!" і плакаць, пакуль я да яе не падпаўзу, а зрабіць я гэта адразу не заўжды магу, бо кармлю малодшую. Муж дапамагчы супакоіць сярэднюю ня можа, яна яго адганяе і пачынае крычаць яшчэ больш. У выніку мяне ўжо раздражняюць не проста начныя пад'ёмы, а сам факт ГВ з сярэдняй. Укладаючы яе спаць, я спяваю ёй калыханку і пасля прашу адпусціць грудзі. Яна не слухаецца, я папярэджваю, што забяру сама, і праз хвіліну забіраю, яна ў крык, я даю, зноў прашу адпусьціць самой, яна не слухае, я зноў забіраю. І так ідзе па коле разы 4, пакуль яна сама не адпусьціць. Тады яна задаволеная, мы абдымаемся, я зноў спяваю і яна засынае. Я стамілася ад такога развіцця падзей, ад уласных раздражненняў і прымусаў. Я спрабавала перавесці дачку на бутэлечку, першы дзень ёй было цікава, пасля бутэлечка ляцела куды-падалей. Я спрабавала максімальна бавіць з дачкой час, але ўсё адно "вясёлыя" ночы працягваліся. Я спрабавала даваць ёй грудзі на сон не абмяжоўваючы, але ўночы яна ўсё адно ўскоквала з крыкамі. Я спрабавала з ёй дамовіцца, але безвынікова, да таго ж яна асабліва не гавора яшчэ, а на ўсе мае прапановы адказвае толькі "не". Як можна выйсці з гэтай сітуацыі? як завершыць гв з сярэдняй?