Танюшик, таааак, ну і зараз дадам свае некалькі словаў))))
Усё дрэннае абавязкова скончыцца. Міша пачне хадзіць, навучыцца сам гуляць, у яго зьявяцца нейкія цікавасьці...Пасьля ў іх з Раманам пачнуцца асумесныя гульні. Калі нават мае, розныя-розныя хлопчык з дзяўчынкай з розьніцай у 4,5 гады разам гуляюць, то твае будуць 100%

Пра неідэальнасьць. Мяне таксама такія думкі наведваюць... Асабліва, калі пачытаеш форум, дзе усе гуляюць у настольныя гульні, робяць сумесныя падзелкі і кожныя выхадныя выбіраюцца ў тэатр.:wacko: Я так не магу. Я прыходжу дамой, кармлю сваю моладзь і часьцей за ўсё саджуся працаваць... +я не вельмі-та прыемлю тое, што паказваюць у нас у тэатрах (вось такая я зараза, хаця я далёка не ўсё глядзела, канешне. Але калі працавала і дзяцей вадзіла амаль на кожны спектакль дзіцячы, думала, ну што за гамон, а?) Я абажаю вандроўкі, але без машыны складана вельмі. не паўсюль рэйсавым аўтобусам даедзеш. А шкада, так бы у выходныя дні ладзілі б якія вылазкі па Беларусі-Літве...
(О! народ! Калі хто пасьля НГ зьбярэцца на выходныя ў Друскіненкай, вазьміце на хвост за грошыкі, а?...)
Таму, Тань, не дэпрэсуй! Самае галоўнае - ты сядзіш дома з дзіцямі (мая мара), ты можаш займацца зь імі (ну хоць з Мішам на руках, але ты ж дома, побач!)
І такі да, на сябе, любімую, трэба мець час... Бабулі як, дапамагаюць?
І яшчэ што хацела, Таня, сказаць. Глянуўшы на твой шарык вязаны... Гэта ж трэнд ужо другі год як!! У прошлым годзе перад Каталіцкім Нараджэньнем Хрыстовым была ў Бярэсьці... Зайшла там у адзін магазінчык, дзе гандлююць рознымі аксэсуарамі: ад прыгожага посуду да прышчэпак з каляднымі фігуркамі. І вось галоўнай тэмай усяго гэтага хараства былі зьвязаныя кручком фігуркі... Анёлы, сьняжынкі, шарыкі... Я адчувала сабе Алісай у краіне цудаў!!! І гэтым летам у Літве бачыла тое ж самае -вязаныя анёлы проста паўсюль)) Купіла сабе адну такую "дзяучынку-анёла"

Таму, Таня, вяжы))) Сабе, сябрам, на продаж.... Гэта вельмі актуальна зараз!!
Весна,
Klumba, віншую вас і вашых дзетак са спартыўнымі посьпехамі.
Мой Валік таксама не так даўно прымаў удзел у першых у жыцьці спаборніцтвах)) Па картынгу. Заняў 2 месца.
Девчата. не надо никаких искусственных сценариев-на мой взгляд-ищите позитив и точки роста во всем.
+100!