Дзяўчаткі, мілыя... Я не змагу павіншаваць вас 31.12., бо ня ведаю, які ён гэты бясплатны вай-фай і ці будзе ён увогуле таму зраблю гэта зараз.
З Наступаючым вас!!!
Самае галоўнае, чаго я хачу вам пажадаць, - гэта здароўя вам і вашым дзеткам!
Нашым спартоўцам - харызматычнаму
Даніку і сур'ёзнаму
Пеце жадаю дасягненьня новых вяршынь.
Самым прыгожым гімнасткам
Алісе і
Кіры - шквалу алядысьментаў.
Пачынаючаму танцору
Стэфану -пакарыць сваім майстэрствам і харызмай ўсіх дзяўчат.
Маленькаму вумніку
Міраславу - быць лепшым сярод роўных(быть лучшим среди равных).
Прыхільніку важных размоў
Раману - слушных і цікавых суразмоўцаў.
Сур'ёзнаму творцу
Косьціку - посьпехаў і новых шыкоўных твораў.
Умніцы
Яну - посьпехаў ва ўсім.
Цёзкам -прыгажунам
Цімафеям - самых яскравых усьмешак.
Разумніцы
Сафійке(Зосе) - самых прыгожых лялек і самых выдатных прыгод (і браціка).
Самастойнаму
Матвею -радасьці ад сустрэчы з сястрычкаю.
Сьветламу хлопчыку
Дзімульке - таго ж самага)
Малайчыне
Андрушы - заставацца такім выдатным хлапчуком і радаваць родных.
Самай вясёлай і знаходлівай
Кацюшке - посьпехаў ва ўсіх яе справах.
Добрым хлопцам
Стасу і
Максіму я пажадаю сястрычку)
Соне(Naattiki) - браціка)
Шустыку
Паўлу - самых лепшых сяброў.
Соне(Лена-gvr) -заўсёды выдатнага настрою.
Прыгажуне
Лізавеце- творчых посьпехаў.
Сонечнаму хлопчыку
Івану - стаць самым лепшым старэйшым братам.
Сур'ёзнаму хлопцу
Глебу (J_Ann) таксама не перашкодзіў бы малодшы брацік)
І ўсім
малодшым брацікам і сястрычкам нашых Залатых дзетак - усяго самага-самага найлепшага
А
Залатым мамам - заставацца такімі ж прыгажунямі, вумніцамі-разумніцамі і проста выдатнымі дзяўчатамі!
P.S. Спадзяюся, я ні пра каго не забылася?