Скажам так. Я веру ў эфектыўнасьць вакцыны. Да, яна не такая, як чакаў сусьвет, але пэўны эфект ёсьць. Ну мне хочацца так думаць. Я цалкам разумею людзей, якія не хварэлі і паставілі вакцыну каб абараніць сябе ад інфекцыі. Разумею і тых, хто перахварэў цяжка і вакцыніраваўся, бо верыць у абарончую моц вакцын. І тых, хто вакцынуецца для таго, каб быць мабільным.
Я не разумею (з пункту гледжаньня эпід.сітуацыі, а не палітыкі заахвочваньня), чаму вакцынаваным паўсюль зялёнае сьвятло, а з перахварэўшымі справа абстаіць ня так радужна. Ну ўмоўна: пры паездцы ў Грузію вакцынаваным (нават калі гэта ўчора было) не патрэбны пцр і не патрэбна здаваць яго на трэція суткі там. Астатнім - патрэбна. Патрапіць на той жа канцэрт ва Украіне - такая ж фігня. У стужцы фб бачу, што такія і такія-та краіны здымаюць абмежаваньні для вакцыніраваных турыстаў.
І вось маё неразуменьне расьце, калі я чую пра тое, як хварэюць вакцыніраваныя. Я не ацэньваю цяжкасьць іх стану. Я проста думаю, што калі ўсім так хочацца не баяяцца на канцэрце ці ў самалёце, то той жа тэст на антыген мусілі б здаваць усе прысутныя.