Solar, дзякуй.
Баюся тут, у гэтай тэме, крыху оф атрымаецца... Але дазволю сабе.
выполняем в течение недели.
Вось. У нас гэта не атрымаецца. Няма каму нават паўсловам дапамагчы. (
Зараз разбірала з дачкой сшыткі ейныя (чыста парадкі наводзілі). І вось гляджу, што класныя, дамашнія работы - усё правільна, бо 9-10 стаіць. А як тэсты нейкія (што за яны - без паняцця) - дык завал. Памылак шмат. У сваёй пытаюся -кажа: я не разумею. Чаму ў настаўніцы тое, што незразумела, не высвятляецца - вялікае пытанне.
Пры гэтым са словаў дачкі ў настаўніцы яна на добрым рахунку, на лінгвісцёнак яна прасіла маю ісці. Дачка не пайшла, бо...чытай вышэй. Не разумее, адпаведна нецікава ёй. Тут сувязь прамая, імхо, "не разумею -->нецікава". І апошняе - кепска. Вельмі кепска.
Курсы ў гэтым сэнсе, мажліва, варыянт. Варыянт, што цікавасць будзе адраджацца і падтрымлівацца. Але разам з тым сумневы, а ці будзе рабіцца зразумела тое, што незразумела цяпер?
У мяне няма такога досведу. Мне незразумела ніколі не было.))) Я вучыць ленавалася. Словы, тэксты і г.д. А каб менавіта незразумела - не ведаю такога.)
Можа рэпетытар тут і лепшы варыянт...Фіг ведае...
І яшчэ са словаў дачкі праблема такая. Маўляў, частка дзяцей даўно займаецца і ім адразу прасцей. Але і Бог з ім. У яе сяброўка ёсць, з якой яны разам сядзяць і разам дыялогі там розныя робяць. Дык вось у мінулым годзе яны з сяброўкай былі аднолькавыя (тая таксама замежнай раней не займалася) і маёй ціпа камфортна было. А ў 4-м класе тая дзяўчына стала дадаткова з рэпетытарам ангельскай займацца. І ўсё.)))) Мая адстае, пачуваецца ў дыялогах некамфортна і ёй, як разумею, гэта не падабаецца.)
Карацей, дадатковыя заняткі ангельскай - ініцыятыва дачкі збольшага.) Хочацца ў тэме ёй быць. ))) Чаго тут больш: жадання вучыць, ці жадання не быць горшай за іншых - пытанне.) Але штосьці рабіць мне са свайго боку, пэўна ж, трэба.)