Не ўпэўненая, што сюды. Але лепшага не знайшла.
Хацела б паслухаць меркаванні на тэму...назавем яе ўмоўна "аднакласнікі, госці і іх бацькі".
Сутнасць.
Дзеці, аднакласнікі ў прыватнасці, ходзяць адно да аднаго ў госці. Як гэтае пытанне рэгулюецца ці не рэгулюецца, павінна рэгулявацца ці якраз не павінна з іх бацькамі?
Паводле вашага меркавання, маю на ўвазе.
Скажам, тэлефануе мне дзіця пасля школы і кажа: "Мама, Пеця запрашае нас (у нас яшчэ і "нас", бо мае абедзве дачкі вучацца ў адной школе, адпаведна пасля ўрокаў разам крыху гуляюць на вуліцы на тэрыторыі школы і разам жа ідуць дадому. Малая без старэйшай адна дадому не ходзіць). Дык вось: "Пеця запрашае нас да сябе ў госці, пагуляцца з компам і рознымі гульнямі, дык мы пойдзем?"
Ваш адказ?
Я да чаго? Я не супраць і нават вельмі за. Але ці я ўскладняю, ці, па мне, далей з майго боку павіннае ісці лагічнае пытанне "а як жа Пецявы бацькі? Яны-та ў курсе, яны не супраць?"
Не?
Ці дзеці могуць і павінныя разбірацца тут самі?
Неяк у нашае дзяцінства, элементарна ў сувязі з адсутнасцю мабільных тэлефонаў, гэтае пытанне і не ўзнікала.
А сёння...я чамусьці бачу неабходнасць гэты момант удакладняць. Ці я ўскладняю проста?
І потым, мне дзеці адказваюць: "так, так, у курсе, яны не супраць".
Гэтага дастаткова? Ці варта самой з бацькамі пагаварыць? Зноў жа таму, што сёння як бы не праблема нумар узяць і пагаварыць з людзьмі?
Як лічыце?
Як сёння з нашай павальнай патрэбай ва "ўласных межах" такія пытанні вырашаюцца?
Была б удзячная за меркаванні.) Каб і самой са сваім разабрацца.)