як цяпер, так і за саўком дзеці прыходзілі ў гурткі дзякуючы бацькам пераважна, ну і за кампанію часткова.
З таго, куды давялося пахадзіць мне, абсалютная большасць - гэта ўдзел і ініцыятыва бацькоў. Потым толькі у басейн за кампанію за сяброўкай ўвязалася (каб не яна, не ўяўляю, адкуль бы я пра яго ўвогуле даведалася) і танцы ў школе спрабавала, пакуль яны там не скончыліся. Усё. У школе яшчэ толькі гурток фатаграфіі памятаю. Мяне ен цікавіў. Пра Палац піянераў - я нават не ведала, дзе ён ёсць, не тое, як туды трапіць. Іншыя раённыя цэнтры, калі і былі - тое самае. У школу да нас толькі на валейбол аднойчы адбіралі, мне не прапаноўвалі, само сабой.)
Таму расказы пра шчаслівае сав. дзяцінства - у мяне таксама міма.
Сёння ўсяго болей і ўсё лепей на парадак. Прынамсі ў маім свеце.
Але на вуліцы гуляць няма калі, так. А галоўнае - няма дзе (двароў ужо няма, асабліва ў новабудоўлях), і няма з кім. Няма дзяцей на вуліцах. Увогуле.
Урокі ў вайберы ёсць. Дзіцяткі ж самі разваляцца аднакласніку пазваніць ці ў вайбер напісаць. Дый запішуць не тое і не так. Таму трэба мамам. І за ручку трэба абавязкова да самай парты ў аўдыторыі давесці, а то ад дзвярэй да парты можа заблукаць у 7-м класе. І 150 распісак напісаць трэба, дзе дзеці будуць летам і хто іх будзе пасля школы забіраць. А то СОП.