лыж/плавания/катания на коньках
у нашых шыротах вы гэта як уяўляеце?
можаце пачытаць водгукі пра паходы на фіз-ру ў басейн у школьнай тэме - спрэс негатыўныя.
Я па шчырасці і сёрфінг, якім вышэй захапляюцца, не вельмі ўяўляю. Разава - так, прыкольна. А на пастаяннай аснове? Цэлы дзень прысвяціць уроку фізры? Ці школа прам на беразе стаіць? А пераапрануцца ў вось гэта вось усё, а высушыцца пасля вось гэтага вось усяго? Мне не трэба. Ёсць чым дзецям і без гэтага заняцца.
Лыжы. Колькі дзён снега ў нас? 2? 3? Астатні час балота? Амуніцыю сваю закупаць ці школьную? Кожнаму? У тым выглядзе, якім гэта зараз існце - гэта апроч непрыяцця нічога не выклікае. Мокрыя гадкія пасля першага ж урока лыжныя чаравікі, чорт ведае што пад нагамі - каму гэта трэба?
Катанне на каньках - дзе? На школьным стадыёне? Пра колькасць дзён, цягам якіх будзе хоць які-небудзь лёд, тое ж пытанне, што і вышэй. Ці на арэны масава вазіць? Гэта час, адказнасць. Гэта не мячык ў зале паперакідваць.
Нашто вось гэта фантастыка ўся, не разумею...