И это никак не связано с подвозами, нахождением секций, курсов или т.п
вось так. І мне здаецца, што ўсё ў кучу звалілася. Сустракаць дзіця, якое ідзе цемрай праз прыватны сектар - гэта адно, праваджаць яго ж да парты ў класе - іншае. Знайсці і прапанаваць курсы - гэта адно, дапытвацца пра ягоную школьную дамашку ў вайберы - іншае. Падвозіць дзіця ў школу, едучы машынай самому - гэта адно, насіць яму партфель да 10 класа - іншае. Не дазваляць гуляць на вуліцы аднаму пасля 10-11 - гэта адно, забараняць бегаць, лазіць і гуляць на траве, бо там пень - іншае. Прасіць пазваніць, калі затрымліваешся - адно, названьваць кожныя 15 хвілін "што ты робіш?" - зусім іншае. І так да бясконцасці.
Справядлівасці дзеля, другога - не так і многа. Але трапляецца.
Ну і дзеці сапраўды амаль не бываюць проста самі з сабой, з равеснікамі, без сталага суправаджэння дарослых. З іншага боку, можа яны гэту камунікацыю паміж сабой праз інтэрнет і іншыя вайберы дабіраюць?