tatsi, паглядзела на выбар па апошняй спасылачцы. Раю
Мінскевіч, С. Прыгоды Какоса Маракоса! У мяне старэйшы хлопец напамяць іх ведае)). З двух год ці раней дзякуючы кніжке ведае ўсіх там узгаданых марскіх рыбаў і не толькі)) Калі глядзіць калыханку, там нейкія дзіўныя птушкі спаць ляцяць.. Ён іх упарта рыбамі называе. Мы яму даказваем, што гэта птушкі. А ён: "Не, рыбы!" Мы: "Дык хіба рыбы лятаюць?". Кастусь: "Дык гэта ж хэйлапагон!":biggrin: Больш не чапляемся))) І так каментуе на той кліп калыханкі: "вуунь, хэйлапагон паляцелі.."
Марфутку-імянінніцу ўжо неяк перарос.. А ў гады 2 вельмі падабалася.. Можа вам яшчэ і нічога. Малюнкі там вялікія, толькі крыху дзіўнаватыя. Мне не вельмі спадабаліся, але дзіцёнку каб цікава было, пайшло.
Ну і мумі-тролі ў нас у пашане.. Я зараз другую кнігу не магу знайсці..
абавязковая праграма: казкі нашыя народныя.. Зачыталі да дзірак)) Зборкі, якая ў мяне - тут няма. Але на ваш узрост шукайце пра жывёлаў. Пшанічны каласок, Курычка Раба (бел варыянт), Вожык пых-пых. Хіты ў майго малодшага