Пачнiце сапраўды з казак, як Imagination пiсала, яны досыць простыя i зразумелыя, таксама вершы для дзяцей добра, напрыклад Барадулiна, маёй падабаюцца. Яшчэ чытаем кнiгi з майго дзяцiнства - Галiна Каржанеўская "На што падобна аблачынка" i Алесь Ставер "Пад вясёлкавай дугой", можа ёсць перавыданнi, не ведаю. Але хiт у маёй малодшай - Вісландэр Юя "Мама Му чытае", найлюбiмейшая з кнiгДевочки, вы такие мододцы, что читаете деткам на белорусском языке... я вот даже не знаю, как мне приступить к нему... дочке через 2-3 года в школу, а ведь в первом классе уже есть белорусский язык и чтение.... а у нас и книг на белорусском нет вообще...
Надо с чего-то уже начинать...
Вельмi карысная "Чую. Бачу. Гавару" Клышкi, шмат малюнкаў i тлумачэннi да iх, такая энцыклапедыя для маленькiх)), альбо для вялiкiх дзетак, але рускамоўных
Старэйшая чытае "Бульбобаў" Мiсько, Чыпалiна, Карлсана-з-даху, Пiпi Доўгуюпанчоху (кнiгу пра Пiпi (а нiяк не пра Пеппи Длинныйчулок!) вельмi прасiла купiць малодшая, бо Мама Му чытае менавiта пра Пiпi)), "Крынiчку Буль-Буль" (беларускiя аўтарскiя казкi, досыць цiкавыя), Усціновіча Юры "Майстра Рукша" i "Яська і конік ягоны Грыўка" ("Рукша" падабаецца болей, напэўна што пра каханне)), часопiс "Вясёлка" бярэ часта ў бiблiятэцы, там шмат цiкавага.Что читают в 10 лет ваши дети на белорусском языке?
Гэта тое, што чытаецца i падабаецца, але яна насамрэч вельмi любiць чытаць. Зараз купiлi "Прыгоды мышкi Пiк-Пiк" Рублеўскай i Мэры Сцюарт "Людвік і зорны конь", першую хутчэй для малодшай, яшчэ не чыталi.
Найлюбiмейшая з кнiг, якая перачытваецца, якую прасiла купiць, калi прачытала адну з казак з гэтай кнiгi ў iнтэрнэце, - Сяржук Вiтушка "Дзiнь-дзiлiнь. Пара гуляць у казкi". I вельмi ёй падабаецца "Дзiцячая заМова" Лабадзенкi, нават сама паспрабавала павыдумляць заМовы, але гэта не мастацкая кнiга, хутчэй нешта накшталт слоўнiку, i да таго ж i не дзiцячая нават
З тых, што не падабалiся дачцы, - "Дахавiк Казiк" (сказала што гэта для хлопчыкаў)) i Вiрус Шкодзя (проста не падабаўся). А я пашкадавала, што купiла "Лісіцу-хітрыцу. Беларускія народныя казкі", вось такую http://prastora.by/knihi/lisica-chitryca-bielaruskija-narodnyja-kazki, там 3 казкi ў зборнiку, супраць "Курачкi-рабкi" i "Ганарыстай вароны" нiчога не маю, але менавiта "Лісіца-хітрыца" не падабалася надта закручаным сюжэтам.
Цi можа хто падзялiцца ўражаннямi пра Вiню-пыха, Мумi-троляў, Панi Чаротную, Вандроўку з божай кароўкай, Малога i Мядзведзiка. Як вам гэтыя кнiгi, цi падабалiся змест, мова, малюнкi? I, наогул, парайце, калi ласка, добрыя кнiгi на беларускай мове
Шаноўныя мадэратары, калi магчыма, выдзялiце паведамленнi пра кнiгi на беларускай мове ў асобную тэму. Дзякуй!