Менавіта. Закон пра рэгіянальныя мовы дзейнічаць не перастаў, статус рускай мовы не змяніўся.
Тое, што ва ўсіх прысутных ёсць доступ у інтэрнет, не мяняе таго, што напісалі вы.
а по-вашему, с чего начались российские флаги?
Я не ведаю. Гэта вы пісалі вышэй, што ўсход доўга і упарта выказваў свой пратэст, а паколькі яго не чулі, узяў у рукі зброю.
І калі пратэст усходу быў супраць адмены статуса рускай мовы, то хіба яго не пачулі?
для чего мне вами манипулировать или на вас давить?..
Вы напісалі, як успрымаеце маю фразу, я ў сваю чаргу напісала, як успрымаю вашу.
Нашто вам мной маніпуляваць, мне невядома.
что это "мёртвая ніякая украіншчына"? почему этот вопрос вы адресовали мне? я где-то высказывалась в духе радикализма? и что такое "украинщина"?
Гэтае пытанне я адрасавала вам, бо менавіта вы напісалі пра тое, што ўсход незадаволены "больш украінскім", чым бы яму хацелася.
Разам з тым вы пішаце:
русский язык в этом регионе имел статус регионального, т.е. фактически пользовался теми же правами, что и государственный украинский, преподавание в школах велось преимущественно на русском языке, документооборот осуществлялся на русском и т.д.
Дык дзе гэтае "больш украінскага", чым бы хацелася? Зрэшты, дзе, у якім месцы тут украінскае ўвогуле? Меней - гэта ўжо проста жыць у Расіі. Каб пра украінскае нават назва не нагадвала. Вы не згодная?
Таму радыкалізм тут ні пры чым. Вас у ім ніхто не вінаваціць.
Украіншчына - гэта ўкраінскае ці украінскасць. Беларушчына, пальшчызна. Не чулі хіба?
я - не часть юго-восточной украины, днр, и не украинка вообще. Почему ко мне ваш вопрос?
Вы - не частка Украіны. Я да вас, як часткі Украіны, і не звяртаюся, калі вы заўважылі. А пытаюся пра вашае меркаванне і вашыя думкі на гэты конт. Дакладней пра тое, што мне ў іх няясна.
есть достаточно большая часть людей на юго-востоке украины, которые до недавнего времени жили в россии=СССР и считают, что жить в составе россии им станет лучше, чем было и есть в составе украины.
Вооось. Дык я і пытаюся, дык за што ў выніку выступае усход? За тое, каб жыць у Расіі? Гэтага не чуе Кіеў? У гэтым не дапамагае і гэтаму не спрыяе? А павінны, як вы лічыце?
в центре всего этого –мирные граждане, которые хотят спокойно жить, а не умирать во имя чьих-то идей,
Менавіта. Дык пытанне, з чаго там, на ўсходзе, раптам тады вайна? Хто і нашто расхістаў усход?
Дзе тыя міфічныя украфашысты, ад якіх трэба бараніцца зброяй і з дапамогай прайдзісветаў і бандытаў усіх масцей?
Ёсць, дакладней былі факты пераследвання і ахвяраў?