Сёння размаўляла па тэлефоне з блізкім сваяком з Масквы. Беларус, дарэчы. Але ўжо болей за 20 год жыве ў Маскве. Жонка ягоная адтуль.
Ніяк не мог апрытомнець:
- ты што па-беларуску?
- так, у Беларусі размаўляюць па-беларуску, як не дзіўна.)
- ой, а нашто? Во ўдумалі...
(пара агульных фраз з майго боку)
- чакай, дык што , праўда, на беларускай мове?
- а што, ужо не разумееш? Роднай мовы?) Так, на беларускай, усё нармальна.)
- ой...вось жа прыдумалі...
- ды нармальна ўсё, ці ты мяне не разумееш?
- вось зараз будзеце як на украіне...
- а што на ўкраіне? Па-мойму, нармальна, калі народ мае сваю мову. Украінцы ўкраінскую, беларусы беларускую, расіяне рускую. Ці ты пра фашызм? То няма ў нас яго, усё нармальна.))))
Па тоне, і рэакцыі чэл рэальна ў ступары... Ледзь размову скончылі.) І мне вось сапраўды цікава, і з чаго б узгадалася Украіна? )
Высновы непазітыўныя напрошваюцца...
=============
на онлайнере даже ветка есть, что-то типа ''перлы от леристара''
Фігасе. Во дзе слава дык слава.)))