калі дарогай на працу не мець папулярных у асобных катэгорый насельніцтва крам, можна не перасякацца з гэтымі катэгорыямі гадамі. У мяне, прыкладам, так і адбываецца. Дзіўна, што гэта адмаўляецца. І так, ні для каго не навіна, што Шабаны і Трактарны завод - гэта адны раёны, а якога-небудзь Пуліхава, Чычэрына - зусім іншыя. Не дарма людзі хочуць жыць у адных раёнах і не хочуць у іншых. Такі ў сярэднім адрозніваецца кантынгент. Хаця паасобных прадстаўнікоў любых катэгорый можна сустрэць у любым жа раёне.