Андрусь Горват. Совсем свеженькое ))
Калі я чытаю беларускія навіны, то гляджу на каляндар і лічу, колькі дзён засталося ў Беларусі.
Дзе-небудзь у Германіі ці Швейцарыі на запраўцы да мяне, галоднага, але свабоднага і шчаслівага, падыйдзе жылісты дальнабойшчык. Дальнабойшчык пакажа фотаздымак і скажа:
- Гэта мой дома.
На фотаздымку будуць яго прыгожы дом, прыгожая жонка і прыгожыя дзеці.
А я раскажу дальнабойшчыку пра Беларусь. Раскажу пра абсурд і маразм. Раскажу з іроніяй. Я буду вышэй за тое, пра што раскажу.… Тады дальнабойшчык сплюне сліну з нікацінам, кіслатой і смоламі, скажа:
- А што ты зрабіў, каб было лепей?
Я раскажу, што многа ўсяго пачынаў рабіць. Але ў нас для гэтага няма ўмоў.
Ён яшчэ раз сплюне і яшчэ раз запытае:
- Дык што ты зрабіў, каб былі ўмовы?
Я скажу, што не зрабіў нічога.
Дальнабойшчык скажа:
- От.
Так і скажа - от.
Ён вернецца ў прыгожы дом, да прыгожай жонкі і прыгожых дзяцей.
Я сяду дзесьці збоку. Будзе пахнуць свабодай і бензінам.
Успомню, як сказаў дзядзьку ў Прудку:
- А давайце пераймянуем вуліцу Дзяржынскага. Назавём вуліцай Палуяна. Дзяржынскі забіраў з гэтай вуліцы людзей на руднікі. Не сам забіраў, вядома. А Палуян хадзіў гэтай вуліцай і расказваў людзям, што яны маюць годнасць. Сам хадзіў. Лагічна перайменаваць. Лагічна пісаць на канвертах імя героя, а не злодзея.
Дзядзька памаўчаў, падумаў. Затым паглядзеў на мяне, як на дзібіла, і адказаў:
- Нахрана?
Я разумею Федарэнку - чаму яго герой не вытрымаў і з'ехаў ("Нічога гэтага Васкевіч ужо не чуў і не бачыў, у паўцёмным вагоне ён шукаў сваё месца"). Я разумею Стася - чаму ён не хоча нават спрабаваць размаўляць з дзядзькамі і цёцькамі.
Кожнае "многа ўсяго пачынаў рабіць" разбівалася не аб абсурд і маразм. Амаль заўсёды яно разбівалася аб "нахрана". Абсурд і маразм у нас адзін, а нахрана - дахалеры.
Гэтае "нахрана" застыла ў вачах дзяцей, якіх я марыў вучыць у школе. Яно напісана на тварах цётак, якія ў канторах ляніва ядуць салаты з пластыкавых кантэйнераў, чытаюць мой фэйсбук і думаюць: "Дзібіл какой-та самы настаяшчы". Іх дзеці таксама стануць цёткамі і будуць есці салаты. Ім не трэба ні спазнаць Космас, ні хаця б проста праверыць: а што я - адна беларуская цётка - магу змяніць, каб стала лепей? Ніхрана. То нахрана?
Я не разумею людзей без свабоды і амбіцый. Я нямы перад імі. Я "дзібіл самы настаяшчы" для іх.
Дзе-небудзь у Германіі ці Швейцарыі будзе пахнуць свабодай і бензінам. Але я ўсё адно вярнуся і буду далей разбіваць сабе галаву і расчароўвацца. Таму што гэта мой дома.
(с)
********
Сегодня позвонили две подруги и стали рассказывать, что на следующей неделе уже точно оформляют детей в частную школу. Еще одна делилась, как определяет ребенка в российскую школу на дистанционное обучение.... Друг рассказал, что следующим летом уже точно решил - отдаст ребенка в частную школу в Варшаве.
.........Такое ощущение, что после вчерашнего "пед.совета" в моем окружении родители уводят детей из гос.образования. :read:
А в вашем окружении - как?
