а тебя Задорнов со своим "ну, тууупыыые" про американцев смешит?
Вось дарэчы так.))))
Момант таго, што ў посце, з якога сыр-бор пайшоў, і пра амерыканцаў было, ніхто не заўважыў.))))
Гэта да пытання пра Амерыку.))))
А што мяне не пытаеш? Я там месцамі таксама прысутнічала.)
Яно недзе так, ды не так.
Паспрабую данесці думку...Але як атрымаецца.
Ці бачыш... Кожны народ мае права на сваю ўласную канцэпцыю сябе, сваёй гісторыі, сваёй ідэнтыфікацыі, сваёй крытыкі, свайго самаадчування.
То бок я не лічу для сябе мажлівым і патрэбным лезці на расійскі сайт, абурацца там рэплікамі пра беларусаў (украінцаў, неістотна), расказваць ім, што мы выдатны народ, што варта дэлікатна пра нас, з павагай, з нашай версіяй гісторыі, ад Лу нас аддзяляць і г.д. Я пакідаю ім лічыць так, як ім зручней у пэўнай ступені. Як ім камфортней, як ім зразумелей і спакайней. Гэта іх жыццё. Іх гісторыя. Іх самапачуванне. Я не стану расказваць ім, што рускія - гэта крыху не зусім адэкватная назва для іх нацыі, што беларусы - не частка іх, а іншы народ, ну і г.д.
Таго ж, імхо, я маю права чакаць і ў сябе дома. Не? То бок роўна так, як у расіян, у беларусаў можа быць УЛАСНАЕ самапачуванне, УЛАСНАЯ канцэпцыя гісторыі, УЛАСНЫЯ аўтэнтычныя назвы для народа суседа і яго тэррыторыі, якія вынікаюць з самой гісторыі і прыроды мовы, УЛАСНАЯ крытыкаі г.д.
Ты з гэтым згодная?
Але атрымліваецца неяк так на гэтым форуме, што беларусам час ад часу навязваюцца, ну ці хай не навязваюцца, але дастаткова навязліва прапануюцца менавіта расійскія версія усяго вышэйпералічанага. І ў гэтым месцы ў мяне асабіста уключаецца пратэст. Я прашу - звольніце! і не трэба!
Я дома. Пакіньце мне лічыць так, як я хачу. Нават калі гэта з вашай версіяй не супадае.
Болей за тое. Улічваючы прысутнасць тут такіх, груба кажучы замежных кадраў, я асабіста іду на нейкія крокі насустрач са свайго боку. Я пішу паліткарэктныя назвы, стараюся быць стрыманай, не лезці. Але часам не вытрымліваю такі. Калі беларуская тэрыторыя дэ юрэ месцамі АДКРЫТА робіцца расійскай тэрыторыяй дэ факта.
І я чую раптам выключна расійскую рыторыку, расійскую версію самаадчування і самаідэнтыфікацыі.
Скажы, у мяне ёсць падставы абурыцца?
Так і з Менскам.
Я нездарма пра тваю ідэнтыфікацыю пытаюся. Калі ты беларуска, то ты беларуска. І разумей
нашу версію. Усяго таго, пра што вышэй гаварыла.
Калі расіянка...то гэта...ці на сваю тэрыторыю, ці...ўлічвай, што ты ў гасцях.
Я зараз не да асбіста цябе, разумееш? А ў прынцыпе.
Інтэрнацыяналізм і падобнае - гэта добра і правільна. Для здымкаў, рэальнай камунікацыі з рэальным жа чалавекам. Але віртуальна і агульна, варта адрозніваць сябе ад суседа. Хай нават і не заўжды мегапаліткарэктнымі фармулёўкамі. Яны ў жыцці-то не праяўляюцца ніяк. Я асабіста слова супраць ЛЮБОГА чалавека не скажу. І на рускую перайду. Не сумнявайся. І растлумачу, і павітаю і палдзякую, што цікавасць да нашай краіны праяўляюць.
Але тут дазволь мне пачувацца дома. Свабодна. Сярод СВАІХ. Беларусаў. НЕ расіян.
Дазволь расслабіцца і выказаць свабодна тое, што адчуваю, без дыпламатыі. Дазволь пакінуць дыпламатыю Пуціным. З іх хлуснёй.
Я не хачу падбіраць кожнае слова, азіраючыся.
Я не дзялю людзей па нацыянальнасці. Але я разумею таксама, што аб'ектыўна, гістарычна, у Беларусі не самыя простыя адносіны з рускімі былі. І гэта НАРМАЛЬНА, калі ёсць нейкі агульны налёт немегалюбві да суседа, з якім складана адносіны складаліся. Важна, што гэта агучваецца, усведамляецца, даёцца выхад гэтаму. І НЕ пераносіцца на асобных, канкрэтных людзей.
І НЕнармальна нахвальваць суседнюю краіну і суседні народ, будучы на тэрыторыі народа гэтага. НЕнармальна прымушаць яго да мегалюбві і мегаўдзячнасці ці чагосьці падобнага. Разумееш?
Я праўда, вельмі старалася. І вельмі шчыра пісала, як ёсць.
З вялікай рызыкай, што ахвотныя з задавальненнем раскладуць зараз мой пост па кавалках і пайдуць размахваць цытатамі па ўсім форуме.
Радая буду, калі ты здолееш мяне хаця б крышачку зразумець. І НЕ пачуць тут нацыяналізму і радыкалізму. Бо асабіста я зраблю па факце УСЁ, што толькі здолею, і нават болей, дзеля таго, каб мой народ аб'яднаўся, адчуў сябе нацыяй, самадастатковай і незалежнай, якая проста
не мае патрэбы ў варожасці і несяброўстве з суседзямі.