А не касаясь таких глобальных масштабов
Кому надо, тот меняется для себя и начинает говорить по-белорусски, не стремясь изменить прям все вокруг...потому что просто надо для себя
Большинству не надо для себя
в том числе и мне
И тебе
поэтому ни ты, ни я не применяем мову в жизни
однако хотим почему-то изменить среду...или чтобы кто-то сверху дал указание поменять
как-то неправильно это имхо
Не, гэта цалкам нармальна.
Вы спрабавалі размаўляць па-беларуску ў нашым грамадстве з вельмі частым "говоріте на нормальном языке, мы не будем открывать белорусскій класс, потому что НІКТО не говоріт на белорусском, вот есть в деревне белорусская школа, возіте туда" (нас, дарэчы, гэтых НІХТО-даволі вялікая суполка, толькі знаемых паміж сабою, але ў аддзеле адукацыі кожнаму з тых, хто прыходзіў са спробамі трапіць у беларускамоўную групу ў садочку казалі пра тое, што ен адзін і ніхто. А потым гэтыя НІХТО са здзіўленнем лічылі, колшькі ж іх, гэтых НІХТО).
Дык вось мая сям'я размаўляе на беларускай, таму што нам гэта трэба. Але выглядаем амаль як вар'яты, менавіта дзякуючы таму, хто на чале і яго падпевалам. І гэта вельмі, вельмі складана-перайсці на беларускую, не з-за таго, што дрэнна яе ведаеш, а псіхалагічна складана. Нашым знаемым у Нямеччыне прасцей размаўляць на беларускай са сваімі дзецьмі, чым нам тут. Бо там яны размаўляюць на адной з моваў, а мы ж "на мове, свядомыя гэтыя".
Мы на мінулым тыдні з мужам хадзілі ў 204 школу да дырэктара, дык на вахце цеця-вахцер спыталася ў нас, яд якой мы партыі. Гэта таму што мы неяк не так размаўлялі ці нешта не тое рабілі? Ці ўсе ж такі ад таго, што ўлада, якая ставіцца з нянавісцю да беларускай мовы, робіць усе, каб гэта выглядала такім чынам? Апазіцыянерчыкі ж, канешне, БНФ не іначай.
Прабачце, проста злоба бярэ ад гэтага змагання кожны дзень. За права размаўляць, вучыцца, быць зразумелымі на сваей мове, АДНОЙ з дзяржаўных. О, а яшчэ мы сваімі грашыма збіраемся на дубляж мультфільмаў і фільмаў на беларускую, мы выдаткоўваем немалыя грошы на краўдфандынгі, бо гэта практычна адзіная магчымасць нашым дзецям і нам чытаць сучасныя кнігі на беларускай. Але, канешне, мы гэта ўсе робім менавіта з унутранай патрэбы, а не з таго, што дзяржава ў нас забірае магчымасць атрымліваць гэта так жа, як атрымліваюць рускамоўныя.
Мы з месяц таму леталі ў Львоў з мужам, нас там беспамылкова вызначалі беларусамі з-за нашай мовы. А ў Беларусі- "а на якой мове вы размаўляеце? Па-польску? ці па-украінску?"
Пачынаць з сябе можна не тады, калі гадамі, дзесяцігоддзямі вынішчалі мову са свядомасці людзей, даводзілі да іх, тыкалі, што мова калхозная і тыя, хто размаўляюць на ей-калхознікі.
Вось я жыву ў маленькім Фаніпалі каля Мінска, маю працу і стасункі і ў Мінску. І больш за ўсіх адмаўляюць і прэзіраюць беларускую мову якраз тыя, хто самі выйшлі з весак, хто яшчэ самі ў дзяцінстве альбо бацькі размаўлялі на беларускай (ды і зараз гэта вымаўленне такое, беларускае), бо яны ж цяпер у горадзе і калхознікамі быць не хочуць.
Якраз людзі, якія нават самі не размаўляюць на беларускай, але станоўча ставяцца да яе, хочуць, каб яе было больш-гэта тыя, хто з дапамогай дзяржавы прымуць вяртанне беларускай мовы на свае месца, дапамогуць адрадзіць яе. Але гэта калі б дзяржава была нармальнай і мела мэтай мець свае, а не прагінацца перад вялікім братам. І, заўважце, гэтыя людзі не супраць вывучаць беларускую мову, не супраць таго, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску. Але ні я, ні яны не зробяць школы беларускамоўнымі, гэтае ўсе "самі-самі-самі"-гэта ўтопія.
І вось у мяне, як беларускамоўнай, ні разу не варухнецца язык папракнуць у тым, што не размаўляюць па-беларуску тых, хто тым чынам, якім можа, заўзее за беларускую мову, за яе выкарыстанне ў краіне. А вось рускамоўныя, якім беларуская мова не патрэбная ўвогуле і ніяк, чамусьці гэта робяць.