о, так і кажуць: ніхто нікога не прыцясняе, вам усе падаецца. Школы? Дык хто перашкаджае з Фаніпаля вазіць у тую ж 23 гімназію?Ааа, гэта вы самі не хочаце, хочаце, каб вам усе прынеслі на сподачку. А калі б сапраўды хацелі, то вазілі б. Штооо? Беларускамоўны садок? Яшчэ што! Тут вось сапраўдныя праблемы, для дзяцей з асаблівасцямі развіцця не хапае, а вам садок падавай. У кожным садку есць заняткі ажно раз на тыдзень на беларускай (дарэчы, пра садок: у дачцы ў старэйшай групе у гэтым годзе вывучалі дымкаўскую цацку. Тэма была: цацкі. Якую ж цацку яшчэ вывучаць у Беларусі? Толькі дымкаўскую, канешне). А сапраўды хацелі б, то не завывалі б тут і патрабавалі, а самі б стварылі садок, ці вось у прыватны вазіце, раз вы такія вычварэнцы. Я, можа, хачу, каб мае дзіця вучылася на АНГЛІЙСКАЙ, але ж я не патрабую, каб мне стваралі такі садок.вы прям ужасы какие-то рассказываете про притеснения беларускамоуных.
Кіно? Мы вось Пранціша Вырвіча і кіно пра Купалу (!) здымем беларускае. На рускай мове, а то браты старэйшыя не зразумеюць. І ўвогуле, навошта дубліраваць на беларускую-усе рускую разумеюць. Хочаце на беларускай? Дык вось і рабіце самі, калі вы такія вычварэнцы.
Кнігі? Прыкладна тое самае.
Прадмет беларуская літаратура? Гэта якая такая літаратура? Вось бярыце Ліпскага з таварышчамі, няхай пачне ванітаваць. Добрыя сучасныя творы, перакладныя на беларускую мову, цікавыя дапусціць? Навошта?
Не, беларускае можа быць альбо пра селяніна, альбо пра вайну і ніяк інакш.
Але так, ніхто нічога не перашкаджае. "Нам нават падабаецца вось гэтая ваша мова. вы размаўляйце, дома там, у сям'і. а тут -на нармальнам языке".
Але, канешне, я гэта ўсе прыдумляю. Беларускамоўныя-яны такія.
А Вам лепей бачна з боку.