І я не ведаю, як правільна рабіць.
Было неяк, знайшла пашпарт на зямлі. Знайшлі чалавека, вярнулі. Кінулі б там, дзе быў- ну не ведаючы можа, той чалавек і вярнуўся б, а, можа, і не.
Тэлефоны дзіцячыя знаходзілі не раз, вярталі. Маіх дзяцей тэлефоны знаходзілі раз ці два- вярталі і дзякуй гэтым людзям, бо фіг бы прыгадалі яны, дзе іх выранілі ( дарэчы, мае дзеці адзін тэлефон знайшлі пад каштанамі сярод лісця і каштанаў, пакінулі б ляжаць- вельмі наўрад ці тое дзіця яго знайшло там).
Але мая дачка мінулай восенню свой тэлефон забылася на лаўцы ў суседнім двары, бегплі-гулялі там з аднакласнікамі. Хвілін праз 5 вярнулася- ужо не было. Новы, але зусім просценькі і танны смартфон. Ніхто нам не патэлефанаваў, заяву ў міліцыю мы напісалі, вынікаў ніякіх. Хаця нам і сказалі, што чалавек, які знайшоў і не вярнуў, павінен будзе несці адказнасць.
Але пасля гэтага, некалькі месяцаў таму, я знайшла ў туалеце нашага працоўнага корпуса тэлефон. Корпус як працоўны, так і навучальны. Магчыма, нехта са студэнтаў. І я б яго не чарада, сама забывалася там не раз. Але! Тэлефон ляжаў не на падваконні, дзе звычайна пакідаюць, а на прыступачцы за бачком. Ведаючы, якія могуць быць наступствы, гэта была вялікая дылема.
У выніку такі ўзяла, але тэлефон быў запаролены. То аднесла яго на вахту, сама хуценька напісала некалькі аб'явак пра тое, што знойдзены тэлефон, і ён на вахце.
Мне тады ўсе варыянты падаваліся дрэннымі. І пакінуць ляжаць дрэнна, і ўзяць таксама.
На шчасце, вахцерка сказала, даволі хутка дзяўчына прыйшла за сваім тэлефонам