Дзевы, прабачце, я толькі Танюшы адкажу. Гэта не пра міжнацыянальнае. Згодная, з гэтым ужо хопіць. Гэта пра сваё.
приезжающим у нас не знать языка белорусского - нормально, именно нормально, а не хорошо. Вот так сложилась ситуация. Требовать с приезжих учить язык на котором не разговаривают местные - странно.
Танюша_, ты чытаеш так, каб спрэчка атрымалася. І я не супраць, як бы. Толькі не са мной. Ключавое тут, што тое, што мігранты не ведаюць мовы і гэтага ніхто не патрабуе - не прычына нашых праблем, а вынік. Гэта як прыклад, да чаго давяла палітыка дзяржавы. ))) У 15-ы раз паўтаруся: нельга патрабаваць ад людзей высілкаў проста так, за ідэю. На гэтае здольныя адзінкі, якія робяць гэта выключна
для сябе. Астатнім патрэбны , як тут модна казаць, чароўны пендаль (ненавіджу дарэчы гэтае слова таксама). У выглядзе стварэння ўмоў для таго, каб той, хто мовай валодае, атрымліваў хоць маленькія, але такі бонусы.))) Тады будзе плён. Хоць мінімальны.
А нашыя прыгожыя словы: давайце мяняцца, давайце пачынаць з сябе, мне смешныя. Давайце, не пытанне. Толькі НАВОШТА?
Таму плюсуюся сюды:
павінна быць дзяржаўная праграма падтрымкі і папулярызацыі мовы (пачынаючы з перекладу мульцікаў ды цікавых стужак на мову)
І не на словах, а на справе.))) Бо адказваць на пытанне: "Вы настаўніца?" я ўжо проста задалбалася.
Тэма гэтая мне (даёш беларускую!), па шчырасці, ужо і не цікавая. Аскоміну набіла і імпэт спаў...Мне цікава проста пра пытанні і асаблівасці ўжывання тых ці іншых выразаў, словаў беларускіх і падобнае. У суседняй тэме...
Хаця не спрачаюся і з тым, што калі б
уся паралель першага класа, да прыкладу, у якой-небудзь школе, а лепей гімназіі, прыйшла і сказала "хочам па-беларуску", думаю, рэзананс бы быў, і рэха да ТНПэшнай Зоркі вачэй нашых дайшло б...)))
Далей пра мужыкоў... Ага...