а про "гордые" народы не удосужитесь ответить?
Запраста. Толькі пасля вас.

Пасля вашага адказу на Лілак і маё пытанне. Паўтараць ці памятаеце?
Абы не было вайны. (с)
Мне кажется,что белорусы так и живут,нет?В массе своей,максимум поругать соседа,иной раз выглядывая у него же из-за пазухи;попенять соотечественникам в вирте;ну уладу потроллить в том же вирте.Собственно говоря,может,и изменить что-то трудно,но и вышеуказанное малопродуктивно.
Расейцы жывуць неяк іначай? Раз уж мы і пра іх тут?
А ўвогуле - так, жывуць. Якая ім фіг розніца, хто сябе з кім таясаміць, насамрэч? Галоўнае, каб не крычалі гучна.

))
У тебя-либо в молчаливой поддержке,либо в шуточных улыбках и спасибах.Сама,вроде,не пишешь,а удовольствие,явно,получаешь.Прости,так я воспринимаю.
Ці бачыш... асобныя рэплікі сапраўды адгукаюцца мне. Пазітыўнай усмешкай.
Толькі мне дзіўна, што апаненты чуюць там патрабаванне адказу ад
шэраговых расейцаў.

Я неяк бачу розніцу паміж канкрэтнымі людзьмі і расейцамі абстрактнымі, як увасабленнем Расейкай імперыі. І так, мне было б прыемна пачуць калі-небудзь з вуснаў расейкага лідэра тое, пра што чыста ў марах пісаў чалавек з Вілейкі, па ліст якога я давала спасылку.

Вось толькі не тое, што не чакаю, нават і не мару.)))
Ты бачыш супярэчнасць тут з тым, што ў мяне няма прэтэнзій да шэраговых расейцаў? Я - не.
Немцы, як трэці рейх, пакаяліся і былі асуджаныя на Нюрнбергскім працэсе. Цяперашнія немцы, як асобныя людзі, не адчуваюць, як быццам негатыва ад іншых народнасцяў. Хаця на што ўжо злачынствы ад іх імя чыніліся...
І такі я зноў пытаюся, агрэсія імперскай Расеі ў дачыненні да беларусаў, як нацыі, прызнаецца тут ці не?
А то ўсё вакол ды каля...З пераводамі размовы ў рэчышча "не шукаць вінаватых"... З эмоцыямі ці без іх...
І яшчэ. Я хачу зразумець, а чаго чакаецца? Каб расейцаў любілі ці не ненавідзелі? Бо гэта прынцыпова розныя рэчы, імхо.
Скажам, я расейцаў, як абстрактную сукупнусць людзей, не люблю і не ненавіджу. Я да іх роўная/нейтральная/інфыферэнтная - як каму болей падабаецца.
Я не бачу ў іх старэйшых братоў, выратавальнікаў, каго там яшчэ? а! мудрых бацькоў неразумных падлеткаў і г.д. Яны такія ж, як палякі, літоўцы, ці чэхі са славакамі.
І асабіста мне б хацелася, каб такое ж стаўленне было і ў маіх суайчыннікаў. Але нават не смею настойваць.

))
А вось канкрэтныя людзі, з якімі я знаёмая, любой нацыянальнасці, у тым ліку беларусы, могуць выклікаць у мяне ўжо больш дакладныя эмоцыі. Сімпатыю, антыпатыю, прыязнасць, непрыязнасць і г.д. І апошнія НІЯК з нацыянальнасцю не звязаныя.