Диалоги с...АРХИВ

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Atex

Active member
Солнцева, меня в тупик поставила подсказка ))) чет не связалось у меня с законодательством.
Первая мысль, что при заполнении бумаг нужно где-то "птицу" ставить. Там где нужно ставить, чтобы согласиться - там меньше процент народа. Там где не нужно ставить чтобы согласиться, а наоборот, если не согласен нужно "птицу" - там больше процентр.

а потом я прочитала подсказку ))) и уже даже и не знаю, что думать )))).
 

Atex

Active member
ту, что у тебя в посте, про нормы законодательства. Нормы законодательства - это уже какие такие серьезные дела, а не поставить/не поставить "птицу" на бумаге согласия ))).
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Не исключительно с целью гражданскую позицию выказаць,но этого,как я считаю,не отнимешь,так как оно есть.Поскольку язык является прежде всего средством коммуникации(и ты сама неоднократно это подчеркивала),назначение его помогать людям понимать друг друга.

Igra, можна я паспрабую? :)
Тут ужо столькі копій зламана ад гэты шапік)))
Як чалавек, які карыстаецца ў жыцьці 2 мовамі, я не маю мэты выказваць грамадзянскую пазіцыю, размаўляючы па-беларуску. Дык вось. Калі я іду, уся ў сваіх думках і зьвяртаюся да прадавачкі(ці яшчэ каго) па-беларуску і мне ветліва адказваюць: "извините, я не понял вас", я тут жа скажу па-руску. Але калі мне нярвова адкажуць нешта кшталту "на каком языке вы говорите, скажите по-нормальному", то я павярнуся і сыйду і мне будзе пофіг, што маёй асноўнай і першапачатковай мэтай было нешта набыць.
То бок я думаю, што не было ў той дзяўчыны ніякіх думак пра грамадзянскую пазіцыю. А у тым, які адказ яна атрымала на сваю просьбу.
Пра гэта ўжо неаднаразова тут гаварылася, цікава, чаму столькі старонак спрэчка ідзе?
 

Igra

БЫТИЕ
Пра гэта ўжо неаднаразова тут гаварылася, цікава, чаму столькі старонак спрэчка ідзе?

katia-ka, спасибо за мнение.Но все же я не согласна,что спор идёт.По крайней мере я не спорю.О чем?Если есть спор,то должны быть и,как минимум,два утверждения,каждое из которых отстаивается одной из сторон.Вы найдете эти утверждения?Я нет:)
 
Последнее редактирование:

Magda

Well-known member
Попробуйте угадать причину, а я в 23:00 опубликую правильный ответ.
дефолтное значение разное. В странах с большинством согласившихся - по умолчанию принимается согласие, а кто не хочет, должен активно выразить несогласие, написать заявление. А в остальных по-умолчанию отказ.
В РБ вроде по-умолчанию согласие.
А причина - просто лень.
 

Igra

БЫТИЕ
не нужно гуглить, просила же. И тем более выкладывать.
Я не могу ждать:)))
А я,кстати,выложила,но вместо стран потом точечки поставила и название документа убрала)))Ну,ладно-удалила всё,раз такое дело)
 

k_ja_ra

Well-known member
Тем более,что твое "экспертное мнение" мне так или иначе известно.
Цікава было б паслухаць, па шчырасці.)
Бо мая пазіцыя няясная і нявядомая да канца нават мне.)

Я как раз-таки без волны предпочла б.
Я мела на ўвазе, што раз ужо гаворка зайшла. Бо збольшага я размоў на гэтую тэму не люблю і стараюся іх не распачынаць.

И конструкция данного предложения вполне ясно указывает
Не хачу вяртацца, але канструкцыя наступнага выказвання ў той жа адрас на прыемны жарт не выглядала.

Здесь вопрос приоритетов.Если надо карандаши-перейду на русский или покажу пальцем и куплю.Если надо миссию выполнить,то плевать на карандаши,переходить на русский и показывать пальцем не буду и даже "аловак-это по-русски карандаш" тоже не скажу,чтоб тетя на будущее запомнила,а я ушла с карандашами
З гэтым згодная збольшага. Толькі ты разглядаеш 2 крайнасці, паміж якімі якраз той, другі бок. І яго паводзіны ў гэты момант калі не вырашальныя, то вельмі важкія. Калі чалавек выбачаецца і ветліва просіць сказаць па-руску ці паказаць, у бальшыні выпадкаў пакупнік так і робіць, калі на абсалютна роўную просьбу ці пытанне ідзе адказ у грубай форме "гаварылі б вы па-руску!", чалавек рызыкуе нарвацца на непрыемнасці.
Чамусьці мне падаецца, што так рэагуюць і тыя, хто кажа па-руску. Толькі нагодай для канфлікта будзе не мова, а ..не ведаю...што-небудзь яшчэ: "чаму без шапкі", прыкладам. :))

Не всё так ПРОСТО
У астатняй частцы твайго поста (не цытую проста цалкам) я з табой цалкам згодная. І па-мойму, ніколі не сцвярджала адваротнага.
Чэл ведае на што ідзе, а менавіта: ўласныя высілкі, адчуванне белай вароны, рызыку неразумення і далей па спісе. Але да чаго ён дакладна не гатовы, дык да таго, што да яго апроч уласных высілкаў звонку будуць прад'яўляцца патрабаванні, на парадак вышэйшыя, чым да ўсіх астатніх.
І вось якраз у гэтым месцы сутнасць праблемы, спрэчак і г.д.
Гэтых вонкавых патрабаванняў быць не павінна. Сваіх уласных болей, чым дастаткова.

Я таксама паспрабавала хоць і каротка, але па мажлівасці дакладна сфармуляваць сваю думку. Спадзяюся, атрымалася.
 
Последнее редактирование:

Igra

БЫТИЕ
Не хачу вяртацца, але канструкцыя наступнага выказвання ў той жа адрас на прыемны жарт не выглядала.
Я вярталася некалькі разоў-няма там больш нічога,да чаго аб'ектыўна можна было б прычапіцца.Калі жаданне вельмі вялікае,то можна,безумоўна,да чаго заўгодна.
Чамусьці мне падаецца, што так рэагуюць і тыя, хто кажа па-руску. Толькі нагодай для канфлікта будзе не мова, а ..не ведаю...што-небудзь яшчэ: "чаму без шапкі", прыкладам.
Так,аб тым я і казала,што мова тут не пры чым,але закцэнтавалі і галоўнай фішкай зрабілі,між тым,менавіта гэты момант-моўны.
Цікава было б паслухаць, па шчырасці.)
Бо мая пазіцыя няясная і нявядомая да канца нават мне.)
Ну,можа,як небудзь здарыцца нагода))) Няясная,але ж дэманструеш ты адное заўсёды і чаканае.
Гэтых вонкавых патрабаванняў быць не павінна.
Яны ёсць.Гэта рэчаіснасць.Адна з умоў у ланцужку з іншымі.
Не павінна-гэта упартая ідэалізацыя.
Не павінны людзі сёння галадаць.Не павінна быць гвалта(насілія) і гэтак далей.
Гэта пытанні вечныя-аб несправядлівасці міра,а таму розныя рэчы змешваюцца і спалучаецца суцэльная эмоцыя.Гэта і нармальна для звычайнага чалавека,але ўсведамляць гэта для сябе у хвіліны спакою трэба(імхо).
А ўвогуле дзякуй за адказ.І ты ведаеш,што ў мяне тут няма пытанняў,карацей,ты ведаеш,што мяне па пытанню мовы лекаваць не трэба.Так? Ці не?:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Адна з умоў у ланцужку з іншымі.
Гэта чаму адна з умоў?
Калі чэл футбаліст - ніхто не чакае ад яго поспехаў у фізіцы. Калі ён спявак, быць тэнісістам яму неабавязкова, праўда?
Так і тут. Чэл не ў святыя запісваецца, а ў карыстальнікі бел. мовы.
Ягоная місія, калі яна ўжо і ёсць - беларускую карыстаць, па мажлівасці якасна, і праз гэта мову захоўваць. Усё. У арганізатары гурткоў, аніматары, асветнікі, не кажучы ўжо пра святасць у выглядзе усепрабачэння і усеразумення, чэл не запісваецца, не?
Растлумач жа мне, чаму гэта яд яго патрабуецца?
І чаму так ёсць? Для мяне гэта навіна, шчыра. Што гэта дадзенасць, як быццам.


няма там больш нічога
я пра гэта, энны раз:
"Я мела на ўвазе сутыкнення з касірамі,прадавачкамі і іншымі "ахвярамі" сферы паслуг праваахоўцы з жонкай".
Ахвяры - гэта праваахоўцы якраз. І сфера іх паслуг ахвяр не рабіць, а якраз наадварот - ахоўваць ад самавольства і самадурства ўлады.


ты ведаеш,што мяне па пытанню мовы лекаваць не трэба.
Я па пытанні мовы цябе і не лекую. Здзіўляюся хутчэй, што пры як быццам супадзенні меркаванняў і пазіцый у цябе тым не менш часцей за ўсё гучаць абсалютна альтэрнатыўныя маім выказванні. Ну...ці ў мяне альтэрнатыўныя тваім.
Проста цуд нейкі, як так здараецца.

А. і хацела тут сказаць, прапусіла бо:
И это не секрет и не новости,поэтому круглые глаза и непонимающе-возмущенные лица "как это так!" не соответствуют условиям задачи.
А пра круглыя вочы і здзіўленне гаворкі і не было.
Мяне, прыкладам, не здзіўляе непрыманне/неразуменне/агрэсія і г.д. Але я і не настолькі прасветленая, каб на гэта адэкватна не рэагаваць. Падазраю, што і іншыя таксама.
 
Последнее редактирование:

Igra

БЫТИЕ
Проста цуд нейкі, як так здараецца.
Лёгка.Калі мы абмяркоўваем гэтую "страву" ты кажаш пра перац,я пра соль.Калі мы абмяркоўваем гэтаю "сукенку",ты кажаш,што яна сіняя,я кажу,что паркалёвая.А між тым у страве той ёсць і соль і перац,а сукенка тая сіняя паркалёвая.
:)
Гэта чаму адна з умоў?
Таму,што ў нашай краіне менавіта такая сітуацыя з мовай,з адносінамі да мовы.Таму ёсць падаплёка і гістарычныя прычыны,вядомыя беларускамоўным не горш,чым іншым,але і лепей нават,бо абмяркоўваюцца.Пра футбаліста прыклад не падыходзіць,бо іншае тут.Пра гурткі і арганізатары я не казала,пытанне не да мяне-не трэба экстрапаляваць.А тое,што прысутнічае дзель асветніцтва і місіянерства нейкім чынам,хай нават і неўсведамленнае і ненаўмыснае-для мяне гэта ВІДАВОЧНА:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Lilac, пра пакаленне з вёскі.
У прынцыпе, Знайка адказала збольшага.
Найбольш ярка гэта сапраўды недзе на пачатку другой паловы 20 ст. выявілася. Сёння маштабы з'явы меншыя, але не таму, што штосьці змянілася, а таму, што паток з вёскі ў горад скарачаецца, бо амаль знікае сама вёска.

Я падумала...а ты што, не тутэйшая? :) Не ў Беларусі вырасла?
Бо, мне падавалася, для нас нікога гэта не сакрэт.)

Вось Знайка сваю свякруху ўзгадала.
А я цытатку прывяду з адной з тэм форума:
Дыскусія была... не перадаць словамі якая!
Як вынік:я,мой муж і сяброўка выказаліся за беларускамоўнае навучанне сваіх дзяцей,каб была магчымасць,а вось муж сяброўкі-гэта асобная размова,ён ніколі і не ў якім выпадку,не хоча,нават,слухаць размовы на мове і аб ёй.Чаму? У чалавека з дзяцінства мова=вёска, гучанне не самае прыемнае,трасянка.Імкнуўся вырвацца...вырваўся з вёскі,а вось мова для яго - крок назад.
Тут яшчэ разважанні пра гэта чытала.
Яшчэ пра тое ж - http://nn.by/?c=ar&i=118151

Але, уласна, я хацела крыху шырэй...З чаго так сталася? З чаго самі гарады, і Мінск у прыватнасці, былі настолькі русіфікаваныя? З чаго так імкнуліся і тыя, хто з вёскі, у гэтую ж плынь? Замест таго, каб заставацца, кім былі?

Вось, прыкладам, цікавая спасылачка па гэтым пытанні: О белорусском языке, литературе и писателях. Письмо Секретаря ЦК КП(б) Белоруссии Пономаренко товарищу Сталину

Ну і лепей за ўсё пра гэта, імхо, бел. філосаф В.Акудовіч пісаў: Мова (Знак бяды). Можаш гартануць цікавасці дзеля. (там курсорам на лічбу 20 апусціся).
 

Берта

В стране чудес....
У пад'ездзе дома, дзе я школьніцай жыла , на першым паверсе была сям'я - мама, тата і 2 дзяцей. Бацькі тыя, выхадцы з вёскі. У школе, дзе вучыліся іх дзеці, яны напісалі адмову (отказ) на вывучэнне імі беларускай мовы..... І гэтыя дзеці не вывучалі.
Я добра памятаю, хоць і была мо ў пачатковай школе, як ужо мае бацькі здзіўляліся і не разумелі - як гэта? Адмовіцца ад вывучэння роднай мовы. .....
Я не ведаю, не памятаю, як ім удалося напісаць такую заяву. На што яны спасылаліся, і чаму ім зрэшты дазволілі, каб дзеці не вывучалі (дарэчы, я вучылася ў той школе таксама).
Спытала у мамы...., яна таксама не можа ўзгадаць тую нагоду. Аднак факт, што была адмова і не вывучалі - так, мая матуля пацвярджае....
Вось такая рэальная гісторыя з майго жыцця.....
 

k_ja_ra

Well-known member
Я не ведаю, не памятаю, як ім удалося напісаць такую заяву.
Дык за сав. часам гэта ўвогуле не было праблемай, як чула. Адмаўляліся, каму не лянота.

Генетычная паломка ў нас ужо, карацей.
Чым большыя беларускія карані ў чалавека, тым мацнейшая нянавісць да свайго нацыянальнага.
І наадварот. Большасць белмоўных сёння, як кажуць - неэтнічныя беларусы.) Ці тыя, хто сюды ўжо ў свядомым узросце прыехаў.)
 

Берта

В стране чудес....
Спрошчаная толькі для беларускай?...... Бо астатнія ўсе прадметы ў іх былі..... Тая дзяўчына з маёй роднай сястрой вучылася разам у класе......
 

Lilac

and Lilium
Кьяра, спасибо большое.
Я родилась в Слуцке, но через два месяца после рождения семья из Беларуси уехала, вернулись, когда я уже была подростком. От изучения белорусского была освобождена какое-то время, историю Беларуси знаю плохо. Я его понимаю, мне нравится его звучание и мелодика, но как я сама разговариваю и пишу, мне не нравится. Нравится, как пою :) Но петь мне и по-польски нравится. Польский тоже красивый.
Потребности у меня нет фактической в белорусском, у меня чувство Родины ( или как его назвать?) отсутствует. Но я с большим уважением отношусь к людям, у которых и чувство есть, и потребность, и силы, и желание.
П.С. у меня только мама беларуска.
 

k_ja_ra

Well-known member
Igra, :) дзякуй.) Карацей, чым бы не тлумачыліся патрабаванні, хай ідуць лесам.)))) І самі патрабаванні і тыя, хто іх высоўвае. :))
 

Берта

В стране чудес....
Чым большыя беларускія карані ў чалавека, тым мацнейшая нянавісць да свайго нацыянальнага.
Шмат гутару з рознымі людзьмі і таксама прходжу да гэтай высновы.....
А вось у палякай зараз бум. Тыя з іх, хто мае беларускія карані, шукаюць мясціны на Беларусі, дзе жылі іх продкі, потым вязуць туды ўсю сваю радню.... і асабліва так міла бачыць, як прыяжджаюць з маленькімі дзеткамі і ім тлумачаць вельмі падрабязна, цярпліва, што адсюль пайшлі іх карані..... Вельмі чуць такое прыемна, кранае сэрца.....
 

k_ja_ra

Well-known member
Солнцева, а я, імхо, была на слушным шляху з адказам.) Скажы? :)

І чаму наступная толькі ў пн?
Ты гэта спецом народ інтрыгуеш?)
 

Lilac

and Lilium
Кьяра, я думаю, что Носик выложит следующую только в понедельник :)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху