меня возмутил вот этот пост
Ну вось бачыце, ужо нашмат лепей.) Нашмат лепей, чым тут:
а вообще, конечно, так захлёбываться от ненависти, наверное, вредно для здоровья...
А вось тут:
националистическим посылом и откровенным неприятием к русским
належыць дадаць "который слышу
я ".
І тады ўжо можна размаўляць далей.)
Дык вось. Я ўжо неаднойчы прасіла вас, і зноў папрашу. Калі ласка, выказвайцеся
па сутнасці постаў, па тэксце іх. Ці выказвайце
свае эмоцыі і пачуцці. Расказваць пра тое, што адчуваю, як успрымаю, і якія эмоцыі перажываю
я, не трэба. Роўна як не трэба пераймацца за маё здароўе.
Я не маю ў гэтым аніякай патрэбы.
Клск, пачуйце мяне нарэшце ў гэтым месцы, калі вы маеце жаданне заставацца ў межах прыстойнай гаворкі, а не фантаніраваць эмоцыямі, ствараючы ўражанне мала выхаванага чалавека.
Дзякуй.
Хаця калі гэта - "захлёбываться от ненависти" -
вашы эмоцыі, прэтэнзій у гэтай частцы не маю.
Зараз па сутнасці.
Вы абурыліся маім постам. Гэта нармальна. Маеце права.
А мяне абураюць такія, прыкладам:
У меня нет потребности в белорусском. Более того, я считаю наш национальный язык (я белоруска по национальности) атавизмом, он не способствует, условно, интеграции моих детей в моровое сообщество (надеюсь, в этом месте вы улыбнулись, я пыталась шутить), а наоборот, может помешать и усложнить эту интеграцию.
Такія:
С конца 18 века мы в составе Российской империи, да и сейчас без границ.
Я ж не крычу пра нянавісць, праўда? І мадэратараў не клічу, УК размахваючы.
То можа падумаеце, чые посты болей на знявагу нацыянальнай годнасці цягнуць?
Замах на парушэнне дзяржаўных межаў суверэннай дзяржавы, знявага мовы тытульнай нацыі, адмаўленне нават існавання гэтай нацыі. Не?
Што да любві.
А што, нелюбоў=нянавісць і непрыяцце?
Паміж імі няма безлічы іншых станаў? Нейтральнасці, індыферантнасці нарэшце?
Дык вось у мяне апошняе якраз.
Я максімальна стараюся выключыць опцыю "Расія і рускі" з жыцця, абмежаваць і мінімізаваць проста неабсяжны інфармацыйны паток адтуль.
І ўключаюся тады толькі, калі старонкамі чытаю на
беларускім форуме дыфірамбы іншай краіне, бясконцыя развагі аб шляхах яе развіцця, напаўторнай і ні з чым непараўнальнай ролі і місіянстве рускага народа.
Пра "цалаваць ручкі" і не ўзгадваю ўжо.
Ну і апошняе.
Я не дзялю людзей паводле нацыянальнасці.
Па мне хоць татара-мангол. Калі чалавек прымае мяне і маю культуру, я яму толькі радая. Па мне, гэта куды лепей, чым беларусы, якія лічаць беларускую мову атавізмам, і іншыя тутэйшыя, якія пачуваюцца рускімі па духу і лічаць сваёй радзімай Расійскую імперыю.