Катерина, не.)
Пазней раскажу страшную гісторыю, як падстаўляюць дзяцей, карыстаючы якраз тэму памяці, перамогі і ветэранаў.
:girl_werewolf:
Зараз збягаю проста.
Гісторыя.
20 дзяцей з нашага класа (4 кл, адзін з 7-мі ў паралелі) з пару тыдняў таму запрасілі (запрасілі - так гучала са словаў дачкі) паўдзельнічаць у своеасаблівым мініпарадзе нібыта (тое што нібыта - высветлілася сёння) з нагоды дня перамогі нібыта перад ветэранамі. Дзеці павінныя былі прайсці маршам на мерапрыемстве ў адной са школ нашага раёна.
Мая хацела ўдзельнічаць, я была не супраць, дый гучала ўсё вельмі прыгожа.
Узгадала свой дзіцячы досвед чагосьці падобнага. Мы ў палацы ветэранаў на некім канцэрце ў касцюмах маршыравалі. Прыкольна было і кранальна нават.
Дзеці там нешта ў школе папярэдне трэніраваліся пару разоў, а сёння павіннае было адбыцца штосьці кшталту генеральнай рэпетыцыі ў іншай школе якраз.
Дзяцей знялі з паловы урокаў і павялі.
Дзіця патэлефанавала каля 14.30 - ціпа толькі вызваліліся.
Увечары распавядае. Па ходзе дзень перамогі тут ніякім месцам, ветэраны, адпаведна, таксама.
Дзяцей ніхто не запрашаў, а была дадзеная разнарадка. Дзяцей павяла ў тую школу не выхавальнік ці массавік-зацейнік які, як я гэта сабе ўяўляла, а наша настаўніца.
Спачатку там сталі рэпітаваць (увага!) уступленне іншых дзяцей (бо нашыя ніхто не планаваў) у піянеры. Куды рукі, куды ногі, куды глядзець, што рабіць. Нашыя адпаведна стваралі масоўку. Пакуль тыя амальпіянеры трэніраваліся, нашыя стаялі слупом на сонцы. Малая кажа, толькі калі ўжо дзеці пачалі бясконца енчыць, дазволілі выйсці з так званай лінейкі і пайсці ў цень.
Нарэшце сказалі нашым - ідзіце ціпа строем. Ну нашыя, як вучылі, і пайшлі. І тут у мікрафон: стоп! а што вы маўчыце?! рачоўку давайце!
Нашыя без паняцця ўвогуле, што за яно.
Карацей, ловіце канву. (
Са словаў малой, дзеці дарогай назад адмовіліся на гэтую фігню, якая будзе 16-га, ісці.
Прынамсі мая не пойдзе дакладна.
Хаця плюсы таксама ёсць: дзіця атрымала чарговы урок хлусні ад дарослых.
Будзе акуратней да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах падыходзіць.