Я неяк натрапіла на каментар грамадзіна Латвіі, рускага, які там жыве эн гадоў, нармальна пачуваецца там, з яго ж словаў, у сэнсе працы і ўладкавання, сям'я, усё пуцём у яго, карацей.
Але, піша, калі раптам Расія вырашыць чаго-небудзь у Латвіі анэксаваць/прыяднаць/ уз'яднаць, (не памятаю, як даслоўна было сказана), то ён адразу стане на яе бок і будзе ваяваць супраць латвійцаў, за тое, каб тэрыторыя гэта зрабілася расійскай. Бо гэта правільна. Так было, ёсць і будзе.
Каментар быў пад нейкім артыкулам, датычным тэмы украіны. Шчыра, не памятаю, дакладна пра што, дый даўно гэта было. Але я тады моцна ўразілася. І задумалася. Тое ж па сутнасці адбылася і адбываецца ў Крыме і на ўсходзе. Пакуль усё ёсць, як ёсць, як быццам і нармальна ўсё і жывецца сабе ні горш, чым іншым, і краіна, як краіна і г.д.. А як матыў стаць расійскай тэрыторыяй усплывае, то... Карацей, то...
Гэта як змяю, атрымліваецца, на грудзях грэць, не? Якая ў адказны момант цябе ўкусіць ядам.
Я дапускаю, што гэты каментар - асабістае меркаванне аднаго асобна ўзятага чалавека, і што яно зусім не ілюструе меркаванні ўсіх і не ёсць тэндэнцыяй. І нават вельмі хачу, каб так было.
Але, паўтаруся, Крым і ўсход сведчыць аб адваротным.
І я няўпэненая, што калі нейкім падобным чынам, (гіпатэтычна!!!) паўстане пытанне на тэрыторыі Беларусі, хтосьці будзе бянтэжыцца і прызнаваць беларускія тэрыторыі беларускімі і заставацца беларусам, а не ўзгадае, што ён рускі такі, не схопіць трыкалоры, не будзе крычаць "Расія!" і не будзе ваяваць супраць сваіх ужо былых суграмадзян.
І гэта засмучае, так.
Нікога не хачу пакрыўдзіць гэтым сваім постам. Паўтаруся, хачу верыць, што ўсё не так. І нават веру.) Але вось назіранае дае падставы для развагаў і сумневаў...І горычы, так.
============
Почему у людей, несколько поколений которых говорило на русском, нужно отобрать это право по чисто территориальному признаку?
Хтосьці адбірае? Ёсць прэцэдэнты?
Хоць аднаго чалавека ведаеце, якому забаранілі?
То да чаго гэты пафас?
Делить на "уровни патриотичности"
Не дзяліце.
Проста пачніце хаця б посты па-беларуску чытаць.
Ну чыста з павагі да мясцовых традыцый.

)))