Дарэчы пра немцаў.
Бацькі распавядалі пасля адпачынку ў Турцыі. З пару год таму.
Дурацкая звычка класці ручнікі на лежакі, займаючы іх такім чынам на цэлы дзень, з якога на лежаку праводзяць максімум 2 гадзіны, мяркую, вядомая ўсім прысутным.
Практыкуюць яе, трэба аддаць належнае, з майго досведу ўсе, незалежна ад нацыянальнасці. Але не ўсе практыкуюць скідваць ручнікі з пустых лежакоў і класціся на іх самім. Немцы (НЕ маладыя) практыкуюць. Зрэшты, правільна робяць, па мне. А таксама не ўсе практыкуюць, вярнуўшыся па ручнікі на лежаках, якія стаялі паўдня пустымі, чыніць з нагоды гэтых скінутых ручнікоў скандал. Расіяне практыкуюць.)
Бацькі як камплімент расіянам, і "ай-ай-ай якія кепскія немцы", калі што, расказвалі. Дадаўшы, што вось беларусы б за сябе ў такой сітуацыі ("як вы пасмелі скінуць нашыя ручнікі!!!") фіг бы пастаялі.)