а ты прослеживаешь с какого момента начинается ругань?
Па шчырасці, я ўключылася на тваёй рэпліцы. Пра астатніх. Хаця свара распачалася раней.
Калі па сутнасці пытання, то мне бліжэй меркаванне, што добрыя справы трэба рабіць моўчкі. Хаця з іншага боку, прызнаюся, месцамі, пакуль пра добрыя справы ад кагосьці не пачуеш, сам пра іх нават не задумваешся.
То-бок...такая палка з 2-ма канцамі.
Зараз пра рэагаванне на імёны.
Дык вось, мы неяк гаварылі пра гэта. І прыйшлі да высновы, што важна не толькі што сказана, але і кім сказана. Прынамсі гэта прызнала частка фарумчан. Я была ў іх ліку. І такі так і ёсць. І рэагую на асобу часта. Нават не на іншае меркаванне, а на асобу. Ад сімпатычнай мне асобы, а яшчэ лепей не проста сімпатычнай, а той асобы, якая выклікае ў мяне павагу, я інфармацыю ўспрымаю іначай, чым калі гэтага няма. Я не пра павагу апрыоры. Да чалавека, суразмоўцы і г.д. А пра штосьці большае. Якое ў мяне асабіста часта базуецца на чыстай інтуіцыі. Гэта суб'ектыўна, але рэдка мяне падводзіць. Дык вось ад такой асобы пачуць іншае меркаванне мне прасцей. Грэшная.

А ў цябе, Atex, такога няма?
Катеріна, у цябе такога няма? Без розніцы абсалютна, ХТО гаворыць? Не веру, прабачце.
Дый каментавала я вышэй нават не пра імёны. А пра тое, што салдацікі ва ўсіх свае. Скажаце, гэта не так?