Но и извини и ты тогда. За такой неуместный второй раз.
Вярнуся, бо мне важна.
Катерина, ты вольная паўтараць столькі разоў, колькі палічыш правільным. Ты не павінна нікому нічога тлумачыць, пагатоў выбачацца.
Я не да гэтага напісала, што памятаю пра гісторыю з першага раза. Я і пра спасылку Субару, бачыш, памятаю. Я да таго, што памятаць - не абавязкова кампрамат шукаць. У дачыненні да мяне, спадзяюся, ты не дапускаеш думкі, што я штосьці там вышукваю, у дачыненні да іншага чалавека - дапускаеш. Прынамсі так гучала па тэксце. Маеш права. Я пра тое толькі, што рознае стаўленне да розных людзей прысутнічае заўжды. І ты не выключэнне тут. Мне бачыцца няправільным гэта адмаўляць. А раз ёсць рознае стаўленне, значыць ёсць і розная мерка для гэтых людзей. Ты не згодная?
Гэта не кепска і не добра, але так ёсць. У кагосьці болей, у кагосьці меней. Але ёсць. І выключэнняў я пакуль не бачыла. Болей за тое, чым болей чэл сцвярджае пра нібыта роўнасць, тым большая па факце ягоная прадузятасць, імхо.
Так што не выбачайся, клск.
Табе няма за што. Прынамсі перада мной.
=======
Па тэме.) Сініцабандэравец.)))