Сёння зноў ішла дадому пешшу. Ужо традыцыйна для пачатку траўня.
Ненавіджу. І парады гэтыя і тых, хто іх ладзіць.
Частка тэхнікі з расійскімі сцягамі. Называецца, вы не едзеце да нас? ок, значыць, мы ідзем да вас.
Асфальту кранты, дыхаць немажліва ад пылу і выхлапу. Транспарт стаіць, людзі плююцца. Прыгажосць, адно слова. І выключна па просьбах ветэранаў, само сабой.
==================
Практически все отписались, что наша рожавшая женщина такое даже представить себе не может.
Каменты, напэўна, мужчыны пісалі.
Наша жанчына праз 2 гадзіны пасля родаў застаецца сам-на-сам з дзіцяцем, пра паходы ў прыбіральню, на агляды і ў сталоўку ўжо і не кажу. Дык чаго сабе не можа ўявіць наша жанчына?
Макіяжа і поўнага парада? Дык калі б каля яе сядзелі муж і іншыя мамкі-нянькі, а на вуліцы чакалі фотакоры, яна б яшчэ і не на такое здатная была.
Калі роды нармальныя, нічым не абцяжараныя, няма нічога дзіўнага ў выхадзе маладой мамы.
Мяне хутчэй здзіўляе, з якой лёгкасцю дзіця 10 гадзін ад роду, дэманструецца свету, выносіцца на вуліцу, вакол яго скачуць фотакоры і г.д. І ніхто не крычыць, што навокал спрэс інфекцыя і барані Божа каго ў палату да яго пусціць.