Magda, я скажу шчыра - я ў гэтым не разбіраюся.
Я толькі пра тое, што ёсць прыклады аднаўлення будынкаў пасля поўнага знішчэння. Так, мажліва, і нават пэўна, пытанне ў тым, хто і як аднаўляе/ставіць наноў. Але прыклады ёсць і яны станоўчыя ў сэнсе іх наведвання і захаплення /любавання гасцей.
Проста месцамі трапляю на дыскусіі, ці варта аднаўляць. Той жа Наваградскі замак ці Крэўскі. Гіпатэтычныя дыскусіі. Бо ніхто пакуль і не збіраецца гэтым займацца. І тым не менш. Дык вось кажуць, не трэба, хай застаюцца рэшткі. Яны дыхаюць гісторыяй. А тое, што адбудуецца, такім не будзе. Дык вось не. Троцкі адбудавалі, а дыханне гісторыі засталося тым не менш. Не ведаю, ужо як там з дыханнем у Рызе ці Варшаве ( я пра згаданыя будынкі), зноў жа я - не спецыяліст. Але глядзець і наведваць прыемна. І да нас пры ўсім тым ў Нясвіжскі едуць. Пры ўсёй да яго крытыцы.
ну я так разумею, што Зыбіцкая і не прэтэндуе, як той казаў. Ні на гістарычную праўду ні на подых гісторыі. Гэта ўвогуле зусім іншая тэма. Ну..па мне.