Гэта ты неяк няправільна, мяркуючы па ўсім, чытаеш.))) Іншыя чытаюць гэта куды болей творча, а менавіта:я чытаю, што грашовая дапамога выплачваецца толькі, калі дзіця пражывае ў Беларусі на момант зьвяртаньня па гэта самае пасобіе. А вы?
Пособие по родам и беременности положено женщинам, живущим за рубежом и имеющим гражданство РБ. точка
=============
ARROW, я ніяк не ўхаплю вашай думкі, якую вы хочаце данесці, падкрэсліваючы і выдзяляючы штосьці тлусным у цытаце. Паясніце, калі можна, без цытаты.
Вы нязгодныя з тым, што напісала katia-ka? Дзіця не павінна фактычна пражываць па месцы жыхарства бацькоў у РБ для атрымання дапамогі, ці што?
Ці вы хочаце сказаць, што дзіця павінна пражываць па месцы жыхарства бацькоў толькі адзін дзень, а менавіта ў дзень падачы заявы на дапамогу?
Менавіта гэта разумеецца пад "фактычным пражываннем", па-вашаму?
Да таго ж "на дзень звяртання па дапамогу" тычыцца месца жыхарства бацькоў. Бо відавочна, што бацькі былі/ пражывалі за мяжой, раз за мяжой нарадзілася дзіця. Але гэта непрынцыпова дзяржаве. Ёй галоўнае, што цяпер (на дзень падачы) бацькі вярнуліся, жывуць у РБ, і тут зарэгістраванае і пражывае іх дзіця. І таму яны гатовыя выплаціць гэту дапамогу.
А калі дзіця прыехала на адзін дзень паказацца бабулі, і з'едзе зноў і будзе жыць за мяжой, то гэта ніяк не фактычнае пражыванне па месцы жыхарства бацькоў у РБ, так жа? Гэта прыезд у госці і заадно атрымаць грошы. Неяк так. Вы іначай неяк разумееце? Як?