Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Беларуская дзяржаўная філармонія
….Кожная ноч пачынаецца з вечара… але не кожная з музыкі! …
“НОЧ МУЗЫКІ”
ТРЫО-ФЭСТ
Аўтар праекта – Ларыса Сімаковіч
23 чэрвеня 2010г.
Вялікая канцэртная зала
72 канцэртны сезон
Мінск
…калі стоміцца дзень і сыйдзе надвячорак…
19.00……………………………..
… спевамі начных салаўёў, якія падхопіць голас скрыпкі…
ПРЫВІТАЛЬНАЯ УВЕРЦЮРА
Дзяржаўны КАМЕРНЫ АРКЕСТР Беларусі
Дырыжор - заслужаны артыст Расіі Яўген БУШКОЎ
Уступнае слова Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла ЛАТУШКІ
19.20………………………………
… непаўторнасць твораў Шапэна вынікае з непаўторнасці той зямлі, што яго нарадзіла. Мазуркі, абэркі, куявякі і полькі мазавецкіх нізінаў – якімі іх чуў Шапэн, якія мы чуем у Шапэна …
МУЗЫКА МАЗАВЕЦКІХ НІЗІНАЎ
“ZESPÓŁ POLSKI” (Варшава)
У праграме бярэ ўдзел лаўрэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый УЛАСЮК
20.00
АНТРАКТ
20.20……………………………..
… гэта летняя ноч, як неспадзяваная высокая госця, тонкім штрыхом прапіша графіку музыкі …
MESSAGE FROM AMERICA
Алан Хаванэс — “Yeraz” для скрыпкі сола
Джон Кейдж — 6 мелодый для скрыпкі і фартэпіяна
Мортан Фельдман — “Прысвячэнне Арону Копланду” для скрыпкі сола
Арво Пярт — “Люстэрка ў люстэрку” для скрыпкі і фартэпіяна
Піліп Глас — “Opening” з мадрыгальнай оперы для скрыпкі сола
Алан Хаванэс — “Ноч Белага Ката” для кларнета і фартэпіяна
Піліп Глас — “Сучасны вальс кахання” для скрыпкі, кларнета і фартэпіяна
Выканаўцы —
Крысціна ФОНГ (скрыпка), Майкл КАРНАЦКІ (кларнет) - ЗША, Сяргей Мікулік (фартэпіяна), Аляксандр Палякоў (фартэпіяна) – Беларусь
ХАРЭАГРАФІЯ РАДУ ПАКЛІТАРУ
МАЗУРКА
Музыка Ф.Шапэна
Выканаўца —
салістка Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, дыпламант міжнародных конкурсаў Надзея ФІЛІПАВА
БАРКАРОЛА
Музыка Ж.Афенбаха
Выканаўца —
вядучая салістка Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Юлія ДЗЯТКО
МЮЗЭТ
Музыка І.С.Баха (у запісу Бобі МакФерына і Йо Йо Ма)
Выканаўцы —
вядучая салістка Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Рэспублікі Беларусь, лаўрэат міжнародных конкурсаў Рына ІВАКІРЫ,
саліст Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Рэспублікі Беларусь, лаўрэат міжнародных конкурсаў Рыгор КРУКОЎСКІ,
артыст балета Ігар ВЯРШЫНІН
21.30
АНТРАКТ
(“філіжанка кавы” — пачастункавая паўза — прысмакі ад “салодкага” фундатара)
21.50……………………………………
… чалавеку дастаткова усяго адной ноты каб быць пачутым…
МУЗЫЧНА-ХАРЭАГРАФІЧНАЯ НАВЭЛА
“ЖОРЖ САНД, МАЗУРКА І ШАПЭН”
Ролі выконваюць:
Жорж Санд – актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Купалы Святлана ЗЕЛЯНКОЎСКАЯ
Мазурка – Ларыса СІМАКОВІЧ
Лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей МІКУЛІК, Кацярына МАТОХ, Юлія АРХАНГЕЛЬСКАЯ, Аляксандр ПАЛЯКОЎ, Васіль НЕТУК.
Салісты –
Аляксандра Грахоўская і Аляксей Мазанік
Навучэнцы харэаграфічнага коледжа Рэспублікі Беларусь: Вераніка Шамоніна, Юлія Сліўкіна, Настасся Талстая, Яна Бароўская
22.50
АНТРАКТ
23.20 …………………………………
…які ўздымецца ў зорнае неба і недзе высока-высока над зямлёй сустрэнецца з музыкай Шапэна, каб прывітаць яе сваёй беларускай калыханкай…
“КАЛЫХАНКА ДА ШАПЭНА”
імправізаваны твор-прэм’ера беларускіх кампазітараў
Аўтары –
Віктар Капыцько (верш Адама Міцкевіча)
Сяргей Картэс
Аляксандр Літвіноўскі
Сяргей Бельцюкоў
Кастусь Яськоў
Ларыса Сімаковіч
Дзмітрый Лыбін
Выканаўцы –
Дзяржаўны КАМЕРНЫ АРКЕСТР Рэспублікі Беларусь
Дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген БУШКОЎ
Салісты –
лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей МІКУЛІК, Кацярына МАТОХ
На працягу музычнай ночы у філарманічным фае экспануецца выстава сучаснага беларускага мастацтва і жывапісныя і акварэльныя работы Ўладзіміра Васільева
……………………………. да самай апошняй ноты самай першай музычнай “Ночы”…
Заказ білетаў у інтэрнеце:
www.philharmonic.by
Заяўкі на інтэрнет-рассылку афіш канцэртаў Вялікай і Малой канцэртных зал філармоніі дасылайце на адрас
bkzf_1@mail.ru
Чакаем вашых водгукаў аб канцэртах на сайце
www.philharmonic.by
Пры выкарыстані матэрыялаў спасылка на Беларускую дзяржаўную філармонію абавязкова