Проста гэта ў мяне ў галаве не вельмі кладзецца... Ці астатнія дзеці, якія пачынаюць з 3-га класа, элементарна зраўніваюцца з цягам часу з тымі, хто наведваў факультатывы ў 1-2 класе, ці сапраўды маем розныя фактычна праграмы па замежнай мове насуперак улюбёнаму Мінадукацыі.
Ці проста ўсё адносна? І проста няма ўцямных крытэраў, каб узровень засвоенай праграмы ацаніць? Ну прыкладам, і той і той вучань распавядае пра сваю сям'ю. Але ў аднаго запас словаў удвая болей і размаўляе вальней. Але на паперы: тэма "сям'я" і там і там. І не падкапаешся. )
Кьяра, я табе, быццам, гаварыла пра гэта. Калі дзеці з 1 кляса афіцыйна на факультатыве, уключаным ў расклад заняткаў, займаюцца,то ў 3 клясе яны будуць ведаць больш, чым тыя, хто толькі пачаў вывучать ангельскую.
Але маё дзіця ў першы год вывучэньня ангельскай мовы (3 кляс) ужо быў вымушаны вучыцца і чытаць, і дыктоўкі (настаўнік словы дыктуе па-руску, дзеці пішуць пераклад на ангельскай) пісаць. То бок неяк "набліжацца" да тых, хто гэтую мову ўжо 2 гады да таго вывучаў. Ну гэта як плаваць вучыцца адразу нырнуўшы з чоўна ў раку, а не заходзіць паступова.
і пра дзяцей, якія ў 5 кляс прыходзяць са школ у гімназіі. Нікога з большага не цікавіць, што ён ведае менш-не менш. Будзе наверстваць, калі што.
olga91, у вас быў нейкі цудоўны падыход у 11 гімназіі.