Урад мае намер вярнуцца да дзяржаўнага рэгулявання цэнаў.
Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=63822
Рэгуляванне цэнаў, планавая эканоміка (http://news.tut.by/economics/260107.html), выкананне паказчыкаў... Ахвяры былі дарэмнымі...
Як паведаміў 24 лістапада віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін падчас наведвання сталічнага ААТ «Будтрэст № 7», прадугледжана абмежаванне цэнаў на асноўныя прадукты і прамтавары.
«Цяпер свабодныя цэны, але мы бачым, што адбываецца: у вытворцаў тавар па адной цане, а ў гандлі ў два разы вышэйшы. Дык хто ж павінен зарабляць: вытворца або пасярэднікі?»
Паводле словаў Калініна, пытанні свабоднага цэнаўтварэння, «на жаль, у рэспубліцы не склаліся, таму прыходзіцца асобныя групы прадуктаў і прамтавараў вяртаць на рэгуляваныя цэны».Гэта ў першую чаргу закране асноўныя групы тавараў штодзённага попыту.
Такая мера, паведаміў Калінін, будзе закладзена ў праграму сацыяльнай абароны насельніцтва, якую плануецца прыняць да канца года.
Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=63822
Рэгуляванне цэнаў, планавая эканоміка (http://news.tut.by/economics/260107.html), выкананне паказчыкаў... Ахвяры былі дарэмнымі...