Людзі, а як даўно з'явілася мажлівасць удзельнічаць у конкурсе на цэлы шэраг спецыяльнасцяў у межах факультэта? У нашыя ж часы такога не было.
І можна яшчэ раз для асабліва адораных. ) Агульны конкурс у межах факультэта (за выняткам пары спецыяльнасцяў, якія, скажам так, змежныя - прыкладам, эканоміка ў тэхнічнай ВНУ) цяпер ёсць паўсюль? Ва ўсіх ВНУ? А паасобныя ВНУ, такія, як БДУІР ці БДЭУ, прапануюць агульны конкурс у межах усёй ВНУ ўвогуле? Ці я ўсё ж няправільна разумею?
То бок абітурыенту дастаткова для пачатку вызначыцца проста з факультэтам (без падрабязнасцяў са спецыяльнасцю) ці нават ВНУ, як у выпадку з БДУІРам і падаваць докі? А там пісаць спісам усе спецыяльнасці, што ёсць, і далей чакаць, як карта ляжа? То бок наша мэта - факультэт, а не спецыяльнасць, калі груба, правільна?
і яшчэ. Я правільна разумею, што далёка не на ўсе спецыяльнасці ёсць платны набор?
Я, прыкладам, глядзела мехмат. Там на палову спецыяльнасцяў прахадны бал і план набора на платнае ніяк не паказваўся. Гэта значыць, што набора і няма? А чаму? Не карыстаецца попытам? Ці не трэба яно ВНУ?