Пытанне да тых, хто больш-менш у тэме.
Калі дзяўчо не спіць з компам, не гуляецца ў камп'ютарныя гульні, не ходзіць з яслей на англійскую, а з дзіцячага садка на робататэхніку і іншыя ІТ-ландыі, але мае неблагую галаву, +- цікавасць да дакладных навук і тую-сюю працаздольнасць, хаця б гіпатэтычна дарога для яе ў праграмісты і каля таго закрыта ці не?
Паясню. Я ў гэтым нічога не разумею. Зусім. І ў мяне, як чалавека далёкага ад тэмы, ёсць стэрэатыпы, што заўтрашнія праграмісты - гэта тыя, хто сёння ад компа не адыходізць, і ўжо як мінімум наведвае розныя курсы аля робатабудаўніцтва, інфарматыка і падобнае. То бок тыя, хто ўжо цяпер круціцца ў гэтай вобласці, штосьці ўмее, мае цікавасць фактычна з дзяцінства. Плюс ёсць меркаванне, што для дзяўчыны гэта ў прынцыпе не самая лёгкая і даступная галіна.
Не тое, каб мне было гэта трэба і я бачыла для дачкі праграмісцкую будучыню. Не. Хутчэй хачу зразумець для сябе, гэты варыянт ужо выкрэслены для нас тлусным чырвоным стрыжнем, ці калі раптам з'явіцца цікавасць і жаданне ў апошніх класах - то чаму б і не? І можа для абрання для сябе гэтай плыні на будучыню зусім неабавязкова ўсё тое, што напісана ў другім сказе гэтага майго поста?
Прабачаюся за пэўна ж дурацкае, на чыйсьці погляд, пытанне. Але ну вось такое яно, пытанне, у мяне ёсць. ) І па сутнасці, няма каму, апроч як форуму, яго задаць.
