Я сама на океан хочу - у нас та часть Андалусии пока совсем не освоена.
Мы з мужам закахаліся ў Кадзіс. Абодва і адначасова) Я б туды вярнулася яшчэ.
Мы былі ў Андалусіі зусім нядоўга-тыдзень. 4 начы ў гарадку Альгароба, недалека ад Нерхі, а другую частку на акіяне, у курортным гарадку Каніль-де-ла-Франтэра з акіянам праз дарогу. Усе ж такі акіян-гэта супер. Так мы ўпадабалі яго прылівы і адлівы) Моц вялікая.
Яшчэ цікавая кропка, але менавіта, як кропка, Тарыфа. Горад сам ніякі, напэўна, адзіны, які нам не спадабаўся за паездку. Але вось гэтае сутыкненне Міжземнага мора і Атлантычнага акіяна і бачная праз праліў Афрыка-яны таго вартыя, канешне.
Паездзілі па "белых гарадках", ну такі цуд, канешне. Альгароба наш таксама такі быў, вулачкі вузенькія, ехалі ноччу за гаспадыняй апартаў, ледзь не чаплялі люстэркамі сцены, у павароты заходзілі не за адзін раз) І такі, не курортны, вельмі нам спадабаўся. Каля акіяна есць Вехер-де-ла-Франтэра, таксама цудоўны.
І Ронда. Напэўна, Кадзіс і Ронда (і ўсе "белыя гарадкі")))-гэта тое, што ўразіла больш за ўсе.
Яшчэ гаспадар другіх апартаў параіў заехаць у гарадок Сара-де-ла-Сьерра, чамусьци яго щ нашым маршруце першапачаткова не было. У яго, таксама есць і царква, і крэпасць, і сам на горцы, але пад ім яшчэ і вельмі маляўнічае вадасховішча. Былі вельмі ўдзячныя такой парадзе
Добавлено через 47 секунд
вот и мы. Я и Познань смотрела, учитывая сына там. Но цены мне не нравятся пока.
па маіх назіраннях, месяцаў за 5 трэба ўважліва сачыць