А я хотела попробовать автобус, не стоит?
Нават ня ведаю. Я езжу, таму што гэта таньней.
Мне не падабаецца непрадказальнасьць на мяжы. Калі перад намі няма ніводнага аўтобуса - класна, ёсьць спадзеў, што прыбудзем без спазьненьняў. А калі едзеш, напрыклад, экалайнсам, то там па раскладзе перад ім праходзіць бабруйскі аўтобус. І ён заўсёды перад намі стаіць.
Калі беларусы просяць для праверкі прайсьці праз зал і працуе толькі адзін супрацоўнік, то гэта надоўга((( Літовец спраўляецца значна хутчэй.
мне больш падабаецца, калі літоўцы правяраюць пашпарты праз зал. Бо калі яны іх забіраюць, чакаць можна доўга.
Яшчэ непрыемны момант - ашмянскія цётачкі. Якія вязуць цыгарэты, лекі і яшчэ нейкую кантрабанду. Спачатку яны падыходзяць да цябе "вазьміце пачачку", потым распіхваюць тое, што не змаглі растусаваць, па сваім целе. Калі літоўцы засякуць і зловяць такую цётачку -гамон. Яшчэ гадзіна на мяжы, пакуль на яе складуць пратакол і яна заплаціць пошліну.
Громоздкие чемоданы обычно ж у дверей оставляют, если на верхнюю полку не помещается.
ні разу такога не бачыла. Усе роўненька ставяць свае валізкі ў багаж.
калі перавозчык Мінсктранс. Нашы кіроўцы ў выпадку чаргі на мяжы ідуць дамаўляцца з кіроўцамі тых, хто наперадзе, і з памежнікамі. Расіянам пофіг. Яны сідзяць на попе роўна.