Падумала і вырашыла напісаць))
Для тых, каму ў Тракаі раптам стане сумна проста гуляць, магу параіць адно не надта пакуль вядомае месца. Angelu kalva (холм ангелов). Знаходзіцца яно на супрацьлеглым ад замка беразе возера Гальвэ.
Я ня ведаю, ці адчувалі вы ў Літве гэтую энэргетыку, якая ідзе ад драўляных скульптур. Такі зварот да паганскіх традыцый... Вось тут такое месца. Атмасьфернае.
Angelu kalva - гэта невялікі пагорак, на якім разьмешчаны драўляныя скульптуры анёлаў. +ёсьць усялякія лавачкі, арэлі, масткі. Ёсьць тут анёл сям'і, анёл каханьня, творчасьці, здароўя і шмат іншых. Каля некаторых скульптур можна пабачыць фігуркі анёлкаў, цацкі, запіскі, якія прыносяць да іх людзі. Людзі прыязджаюць не толькі паглядзець, але і загадаць жаданьне.
Мы ехалі ад Такая на роварах. Амаль да самога месца ёсьць веладарожка. Толькі напрыканцы трэба выехаць на дарогу, але там ёсьць агароджа. Арыентыр -мястэчка Būda.