Влада, так, шахматы і баскетбол (пра які, дарэчы, я даведалася чыста выпадкова ў сярэдзіне мінулага года) ёсць. І прычым шахматы, як ведаю, хваляць вельмі...Але...і ўсё па сутнасці. Ну хор яшчэ...Параўноўваючы з іншымі гімназіямі, мы, мякка кажучы, нэрвова палім...
Сама Г.А. на сходзе для першых класаў прама сказала: побач Светач (цэнтр пазакласнай работы Сав. раёна) - удачы.

У 1-х класах увогуле ніводнага гуртка, ніводнага факультатыва.
Сёння размаўляла з намеснікам дыр-ра па выхаваўчай працы...наконт гурткоў якраз і хоць якой-небудзь пра іх уцямнай інфармацыі...Абяцала, што мажліва, штосьці спартыўнае і мастацкага профілю будзе. Вызначаюцца пакуль настаўнікі з нагрузкай...Я вельмі прасіла яе таксама размяшчаць хаця б мінімальную інфу пра гэта на сайце...Паглядзем...)))
Я ў прынцыпе не тое, каб скарджуся.

Хутчэй канстатую...Згодная, што задача школы - вучыць , а не гурткамі займацца...І тым не менш...шкада часу, які дзеці за проста так у падоўжанцы марнуюць...Увечары вазіць і сабе і дзецям цяжка...дый праблема - знайсці штосьці годнае менавіта ў гадзіны пасля стандартнага працоўнага дню...
п.с. ...Влада, калі раптам Вы ведаеце інфу пра баскетбол на гэты год - буду ўдзячная, калі падзеліцеся.
