_yuka_, верыце. уключаюся я на вашых выказваннях усё ж. Хоць і планавала скончыць.
Вы ўвогуле не дапускаеце, што не ўсе маюць мужоў-міліянераў? Вы ўвогуле не дапускаеце, што як пабудавацца з льготнай цаной - адзіная магчымасць пабудавацца, так і працаваць жанчыны выходзяць, я б сказала ўсё ж у бальшыні выпадкаў, каб грошыкі зарабляць, хоць і невялікія?
Ці ў вашым свеце ўсе купаюцца ў золаце, жывуць выключна ў цэнтры, пакупаюць без льгот адразу па 2 кватэры, могуць колькі заўгодна не працаваць і г.д.?
Ну вы неяк на зямлю спусціцеся. не?
Псіхолагі - гэта выдатна, але ў іх прафесія такая - расказваць што і каму насамрэч трэба, яны за гэты грошы атрымліваюць. Ці і гэта вам невядома?