Вось спасылка на нарматыўку што да дыспансерызацыі:
https://www.bsmu.by/downloads/vrachu/protokolu/2018/2.pdf
Старонка 77-79. Там дакладны спіс аглядаў для кожнага ўзроста.
На сайтах ПК, як у прыкладзе некалькімі постамі вышэй, часта вісіць неактуальная інфа.
Прыкладам, яшчэ пару год таму ў 12 год (з 11 да 12) дзеці праходзілі поўны медагляд з усімі дактарамі, ад неўролага да гінеколага. Сёння яго ў 12 год няма. З іншага боку, зараз дадалася штогадовая ЭКГ, якой у сваю чаргу раней не было.
Але нават нарматыўка не ісціна ў апошняй інстанцыі. Бо, прыкладам, "ацэнка паставы" (осанкі) у адной ПК праходзіць проста ў педыатра ці скрынінгавым кабінеце, а ў нашай ПК - строга ў адмысловага доктара -доктара ЛФК, запіс да якога - той яшчэ квест.
Зноў жа, калі ў дзіцяці праблемы са зрокам - проста скрынінгавага кабінета яму недастаткова, каб зрок праверыць. Трэба агляд акуліста-парфесіянала штогод. Так і набягае адсутнасць аглядаў у адных людзей і іх прысутнасць у другіх.