Наши собаки (все породы) - 9

Guns N Roses

Well-known member
Вчера написали , что в ближайшее время ни бравекто ни симпарики ни нексгард не будет.
Подскажите, чем планируете заменять?
 
Караул

уплыла
Я купила на этот год. В след буду думать, надеюсь, вдруг , привезут

У моей мелкий вес. А можно 2 бравекто на мелкий вместо 1 на крупный?
 
Вчера написали , что в ближайшее время ни бравекто ни симпарики ни нексгард не будет.
Подскажите, чем планируете заменять?
Понятия не имею. Мы до сих пор без Бравекто, действие прошлого закончилось по идее недели 2 назад. ((
Очень радуюсь жаре, т.к. клещей стало намного меньше. Такое себе успокоение, конечно.
 
У нас тут еще одна проблема нарисовалась. 2 года Лесси у нас, третье лето гуляем, - ни разу не догоняла ни зайца ни кота (и слава богу). Она охотница, любит брать след и искать, и любит их гонять. Котам легче, они на деревья или за забор, зайцы только скоростью спасаются. И вот до недавнего времени зайцы всегда были быстрее ее. А тут недавно она его настигла, это ужасно. Я побежала их разнимать, кое-как удалось ее придержать, он успел убежать, но она его покоцала((
И я теперь поняла, что если она сможет догнать кота или зайца, то она их точно разорвет(( Она была как робот, меня не слушалась. Включился инстинкт - и все.
На поводке все время гулять? Ну это тогда не гульба для нее. Она бывшеуличная собака, километры наяривает. По полю, лесу, в зарослях. Мы за ней не сможем с поводком, придется ее переучивать ходить только по дорожкам что ли.. 😓
Плюс еще и риск подцепить бешенство появился.
 
Karkusha

Well-known member
Покажу нашу лисичку.
прыгожая якая! У нашай таксама, калі птушка ці заяц, часам кот -- усё, мозг адмаўляецца прыгадваць, што яна дамашні пёс. Гэты развітальны позірк, я кажу сабе "усё" --і сабакі няма.
У нас у Фаніпалі насупраць дома яблыневы сад, за ім поле, побач чыгунка. Дык яна ўзімку ледзь не здохла, але гнала зайца. Муж думаў, што ўжо не вернецца.
Тое самае ў лесе. Яна круціцца-круціцца вакол, а потым усё. У снежні так пагулялі ў лесе аля лецішча, што думалі, не будзе ў нас больш сабакі - мароз, звяры ў лесе, прыцемкі пачынаюцца і шлёндра дзесьці. Але пакуль што ў выніку вярталася. Мне падаецца, яна, як малое дзіця, упэўненая, што мы яе заўсёды і паўсюль знойдзем.
У горадзе гуляем толькі на павадку. З траўня па кастрычнік жывем на лецішчы, то яна бегае па ўчастку, калі гуляем ўвечары далей, то па лецішчах на павадку, выпускаем каля возера ці на поле, каб набегалася. У несезон і падчас шпацыраў па лецішчах адпускаем, каб бегала -- але тады раздражняльнікаў амаль няма, таму слухаецца без варыянтаў.
 
Адзін у адзін як пра нашу апісалі!)
У горадзе таксама толькі на павадку.
 
Karkusha

Well-known member
Адзін у адзін як пра нашу апісалі!)
У горадзе таксама толькі на павадку.
можна ўспрымаць, як прыёмнае дзіця, якое прыйшло ў сям'ю са сваім мінулым, розным і часам траўматычным). Наша нам дасталася ў 10 месяцаў
 
можна ўспрымаць, як прыёмнае дзіця, якое прыйшло ў сям'ю са сваім мінулым, розным і часам траўматычным). Наша нам дасталася ў 10 месяцаў
Ды гэта ўсё зразумела. Але вы, мабыць, не сутыкаліся яшчэ з тым, пра што пішу. Я два гады таксама не сутыкалася. Да мінулых выходных.
Я не хачу, каб яна забівала зайцаў. А я зразумела, што ёсць рызыка. Я дагэтуль чую (у памяці) яго енк. Я ніколі не ведала, што зайцы могуць плакаць!( Страшна гэта ўсё.
 
не, я разумею (дарэчы так, зайцы плачуць, мне муж, які сам з вёскі, пра гэта расказваў. А яшчэ мы два гады таму даведаліся, што буслы ядуць зайчанят. Дзеці мае і да гэтага часу не могуць буслам гэтага прабачыць).
Трэба, можа, шукаць такія месцы, каб праглядаліся, зноў жа, поле якое. Не ўзімку там зайцаў не будзе. Птушку, можа, і не дагоніць.
І сабаку шкада, і звяроў(
Пра мінулае-гэта я сама абе нагадваю, калі пачну злавацца за штосьці на яе
 
Karkusha

Well-known member
Наша першым летам у нас птушку забіла. Яны лёталі, дразнілі, дагнаць не магла.
А тут сядзім з мужам на ганку, ён фарбуе мна валасы, Афінка побач. І раптам -- імгненне -- і за яго яна паспела скокнуць і дагнаць слётка, які трапіў да нас на ўчастак. Мы міргнуць не паспелі
 
katia-ka

Kitoks Pasaulis
Спадарства, а Бравекта з-за мяжы прывезьці можна (забароны няма?)
 
Karkusha

Well-known member
Спадарства, а Бравекта з-за мяжы прывезьці можна (забароны няма?)
мы спрабавалі глядзець у сакавіку ў Польшчы і Літве - там ці то не было, ці то толькі праз ветэрынарныя клінікі. Адначасова з тым, як мы шукалі ў Вільні, наш прыяцель, які год таму туды пераехаў, шукаў, хто б прывез бравекта яму адсюль
 
Karkusha

Well-known member
@katia-ka, але калі атрымаецца, адпішыцеся, калі ласка. Бо нам у жніўні трэба чарговы раз даваць, а тут і наяўнасць, і кошты толькі наганяюць смутак
 
Сверху