Glory, калі раптам будзеце чытаць...
Я вось учора ўсё пра гэтае вашае прыбіранне класа думала. ) Бо знаёма і блізка. І актуальна.) І цікавае назіранне ў мяне атрымалася. Я дома прыбіраюся сама. Муж, праўда, санвузлы (унітазы, душ, вана) на сябе бярэ. І збольшага мяне не ламае.) А ў школе ламае. Там я аддаю перавагу заплаціць прафесіяналам. А ў вас атрымліваецца (ну ці атрымалася ў той канкрэтны раз) наадварот.) Як думаеце, аб чым гэта можа сведчыць? )
Вы не думалі, можа ў вас ёсць пэўны перакос у сістэме "ўласнае-агульнае/грамадскае"? Ну...ці нааадварот, у мяне перакос?
Я не вітаю прынцып "грамадскае вышэйшае за асабістае" (памятаеце? дэвіз піянераў? і рука наверх паднятая?) Я лічу, што яны, як мінімум, маюць стаяць на адным узроўні, ці ўласнае мае быць чалавеку бліжэй усё ж. Урэшце, калі кожны зробіць добра хаця б сабе, не на шкоду іншым толькі! то грамадства ў агульным ад гэтага толькі выйграе. А вы з такой думкай нязгодная?
Вы не думаеце, што вы працуеце ў першую чаргу таму, што вам гэта падабаецца, і таму, што вы бачыце для сябе ў гэты дакладны момант свайго жыцця гэта важным, а не таму, што нейкае абстарактнае грамадства гэтага ад вас вымагае, хаця апошняе і цэніць вашу працу, мяркуючы па тым, што вы кажаце аб сваіх заробках?
Калі вы бачылі больш важным гадаванне дзяцей - вы былі ў дэкрэце. Калі здарыцца, што ваша дапамога будзе патрэбна вашым састарэлым блізкім - вы, з вашых жа слоў у іншых тэмах, будзеце з імі, а не на працы. Так? А чаму? Ці не таму. што вы, а не грамадства, вырашаеце, што важна для вас жа?
Дык можа праца - гэта тое, што трэба з тых ці іншых прычын нам самім перадусім, і толькі ў наступную чаргу грамадству? Як думаеце?