karina_1984, я таксама фанатка вопраткі гэтай фірмы, адкрыла для сябе Coccodrillo яшчэ 3 гады таму.
Неяк шукала куртку для малога і званіла па тэлефоне, указаным на фірмовым польскім сайце. Дык вось, высветліла, што адзіным прадаўцом гэтай вопраткі ў Беларусі з'яўляецца "Вэст Ост Юніян" (гандлёвая сетка "Буслік"). Шукаць Coccodrillo у іншых крамах няма сэнсу, яе там проста не будзе.
У "Буслік" мала што прывозяць, да таго ж у іх жахлівая выкладка тавару, штораз плююся. Хацела купіць малому зімовы камбез на рост 98, але так, каб былі і куртка, і паўкамбез. У верасні памерылі куртку з калекцыі "College", села яна цудоўна. Але паўкамбезы былі толькі на 74-80, вырашыла куртку без штаноў не браць. Пасля праз 10 дзён у іншым "Бусліку" знайшла і купіла штаны, панеслася па куртку - а курткі ўжо і няма. Аб'ездзіла 4 (!) "Буслікі" па ўсім Мінску, куртку нідзе не знайшла, толькі маленькія памеры пазаставаліся. Штаны вырашыла не здаваць, падабрала да іх куртку "Бельбімба" - добры камплект атрымаўся, але з фірмовай курткай было б лепш.
Прайшло 3 месяцы, і вось толькі зараз у "Бусліку" з'явіліся байкі і футболкі з гэтай калекцыі "College". А шапкі, на жаль, так і не прывезлі. І так заўжды... Ну няўжо цяжка прывезці і вывесіць адразу ўсю калекцыю?! Кожны год такая вось бегатня, каб сабраць хаця б мінімум неабходнага з адной калекцыі... У краму Coccodrillo у Варшаве прыходзіш і адразу купляеш куртку, паўкамбез, шапку, шалік, рукавічку і байку.
Таму раю паспрабаваць пашукаць магчымасць закупак у Польшчы. Самыя цікавыя мадэлі да беларускага "Бусліка" ўсё роўна не даязджаюць, дый у Варшаве зніжкі (скідкі) у фірмовых крамах могуць быць добрымі. У мінулым годзе купіла ў Варшаве старэйшаму сыну на рост 122 куртку, шапку і рукавіцы з калекцыі "Snowrider". Куртка глядзіцца нашм-а-ат лепш за курткі "Wojcika", больш модная, вельмі цёплая, лёгкая і прыгожая. Ужо 3 мамы, якія сочаць за дзіцячай модай, зацікавіліся курткай і пахвалілі яе. А кошт са зніжкай атрымаўся ўсяго 160-170 тыс.р.