есть у меня подозрение, что вообще не нужна парта в первом классе...
парта ў 1-м класе патрэбная. У абсалютнай большасці (і ва ўсіх вядомых мне) 1-х класах урокі, хоць і маленькія, задаюць.
Як мінімум, чытаць дзіцяці трэба 100%. І лепей, калі гэта робіцца як след, седзячы за партай, ну ці за адпаведным пісьмовым сталом.
но маленькая, та что дешевле, она вроде какая-то маленькая..
У самы раз. Мая ўжо ў 4-ы клас перайшла - цалкам сабе хапае. Затое стымулюе нічога залішняга падчас працы над урокамі на парце не трымаць. Яшчэ пару год пакарыстаем і прададзім. Ну..ці выкінем.) А так, каб аднойчы і на 11 год вы ўсё адно нічога не купіце, бо а) збаёдуецца і б) элементарна надакучыць.

Лепшых суадносінаў - цана/ якасць, чым у Дэмі, вы не знойдзеце. Адзінае, раіла б побач з партай тумбу ці стэлаж размяшчаць. Каб там сшыткі, алоўкі, падручнікі ляжалі. Вельмі зручна.
Шкадую, і вельмі, што малодшай іншы, чым Дэмі, варыянт абрала.
І яшчэ, паліцу бакавую ў Дэмі не бярыце. Месца займае, а плёну ад яе ніякага. Тумба побач, паўтаруся, нашмат лепей.
Наборы (я пра ўласны досвед) - фігня. У старэйшай палова не падыйшла, а іншыя наадварот дакупала.
у 1-м класе 4 падручнікі: мат-ка, чалавек і свет, бел. мова і буквар. Першая - стандартная. 3 астатнія - фармат паміж звычайным сшыткам і А4. Такія вокладкі прадаюцца асобна. У ліпені-жніўні яны ў продажы ёсць. У верасні вы іх не знойдзеце нідзе. Прынамсі я не здолела.
Па мне лепшы выбар канцтавараў у Гуме. І зручна там вельмі. І якраз выдатны выбар гэтых самых вокладак. Купіце некалькі штук, нават і з запасам можна, яны вам і ў наступных класах для пары падручнікаў і для рабочых сшыткаў па мат-цы, мовам і падобнаму прыдадуцца.
Таксама ў 1-м класе ёсць звычайна дадатковая кніжка для чытання і пропісы (прынамсі ў нас былі). Яны фармата А4. Такім чынам купляем і такога фармата 2 вокладкі.
Імхо, гэты варыянт нашмат лепшы, чым гэтыя наборы.
но как может не пригодиться цветная бумага, картон,
У нас усе закупілі. А ў верасні настаўніца прапанавала спецыяльныя наборы для працоўнага навучання ў 1-м класе. Яны ідуць адразу з неабходным наборам паперы і кардона для кожнага занятка.
Але паколькі большасць ужо закупілася, ад гэтай ідэі адмовіліся.
Але, як бачым, нават каляровая папера можа аказацца не да месца. Ну хіба што дома, для тв-сці прыдасца.)