сойка, не дзеля спрэчкі.

Але вы яшчэ нават у школу не пайшлі. Рабіць высновы ранавата, не?
Нас таксама. Пакуль. Пры ўмове наяўнасці з аднаго боку парты стэлажа, а з другога тумбы. ))) І яшчэ адзін момант, на які варта ўвагу звярнуць у Дэмі, ІМХО. Там глыбіня вялікая за конт полкі задняй. (80см) Не тое каб праблема, але нюанс.
А ўвогуле, калі яшчэ не набыў, а толькі абіраеш, чым болей варыянтаў разглядаецца, тым лепей, ІМХО. ))) Дый кошт, думаю, для многіх ролю адыгрывае.
Ні за што не агітую.

Толькі тое, што сама бачыла і зацікавілася, у якасці інфы прапаную.
Светланка, яны на выставе дзіцячай з месяц таму былі. Ёсць кропка Поставымебель на Глоба. Але там парты непасрэдна няма. Толькі каталог, ну і распавядзе прадавец...
http://www.postavymebel.by/object-53-620-ru.html
Асабістага досведу карыстання няма. Візуальна цалкам сабе нічога. Стальніца па ўзроўню нахілу рэгулюецца таксама. Толькі сістэма не такая, як у Дэмі прыступкамі, а газ-ліфт, ці як там яна завецца. То бок плаўная. А так, па мне плюс - шырыня 120. Бо такая ж у Дэмі ужо не 2000000 будзе, а ў 2 разы болей. З мінусаў - дэмі сімпотней.
