Дзяўчаты, міленькія. Я поўны прафан у настолках. Я ў іх нічога не разумею, дый гуляць у іх не люблю. Мне бракуе як цікавасці, так і цярпення на іх.
Да гэтай гульні не маю ніякага непасрэднага дачынення. Так што відэаагляд, нейкія канструктыўныя парады і падобнае - дакладна не да мяне.
Я проста натрапіла на інфармацыю пра яе.
Наколькі ведаю, гульняў на бел. мове няма як такіх.
Вы - тут людзі ў тэме, што называецца. Калі раптам зацікавіцеся, думаю, разберацеся на парадак лепей за мяне. І, можа, каму іншаму потым параіце.
Я чыста падзялілася інфармацыяй. Не болей.
Правілы, дзе набыць і падобнае на сайце ёсць.
Сабе хачу купіць. Паспрабаваць.
Як куплю, пагуляемся сям'ёй, і будзе чым падзяліцца - падзялюся.) Пакуль, на жаль, няма чым.
п.с. зрэшты, я, можа, не зусім у тую тэму напісала.
Не столькі ў закупкі гэта трэба было, відаць, колькі ў тэму, дзе гульні розныя выбіраюць.
Але паўтаруся, я мала ў тэме.) Так што выбачайце.
З павагай.)